Якаў Адамавіч Траццякоў () — наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка, старшына, поўны кавалер Ордэна Славы. Член КПСС з 1943 года.
Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Зябраўка (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
Працаваў трактарыстам у калгасе.
У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з красавіка 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, 1-ым і 2-ім Беларускіх франтах.
Наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага палка малодшы сяржант Траццякоў з баявым разлікам 23 снежня 1943 года падчас бою за населены пункт Гадзілавічы (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) разбіў тры бліндажы і дзот, падавіў 5 кулямётных кропак, знішчыў да двух узводаў варожай пяхоты. загадам па брыгадзе № 128 ад 9 лютага 1944 года малодшы сяржант Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Старшы сяржант таго ж палка і брыгады Траццякоў 14 студзеня 1945 года падчас бою ў раёне горада Бялабжэгі замяніў выбылага са строю камандзіра ўзвода, нанёс ворагу значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. узводам было знішчана больш за 20 ворагаў, разбураны дзот, падаўлены некалькі агнявых кропак. 4 сакавіка 1945 года загадам № 481 камадуючага 5-й ударнай арміі старшы сяржант Траццякоў унагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
Старшына Траццякоў з разлікам у баях на подступах да Берліна знішчыў больш за 10 аўтаматчыкаў, паразіў супрацьтанкавую гармату, знішчыў некалькі мінамётаў. Падчас бою за горад Меглін знішчыў 2 бронтранспарцёры, захапіў прадуктовы склад.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, старшына Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.
У 1946 годзе дэмабілізаваны. Працаваў у калгасе на радзіме рахункаводам і бухгалтарам. У пачатку 1960-х гадоў пераехаў у вёску Белаярава Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці РСФСР.
Памер 4 снежня 1985 года.
Узнагароды Ардэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені; Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені; Ордэн Чырвонай Зоркі; медалі.
Літаратура
Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
Спасылкі
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС