Юрый Антонавіч Тра́ян (нар. , Мінск) — беларускі артыст балета, харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1979).
Біяграфія У 1966 годзе скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Стажыраваўся ў Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. М. Кірава. У 1968—1988 гадах вядучы саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. У 21 год атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.
У 1988—1989 гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года — намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. З 2008 года — галоўны балетмайстар, з 2009 года — мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь
Творчасць
Танцоўшчык Рознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Зігфрыд, Дезірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («» А. Глазунова), Альбер («» А. Адана), Джэймс («» Х. Левенскольда), Вацлаў («» Б. Асаф’ева), Хазэ («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Паэт («» на музыку К. Орфа), Рамео («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Спартак («Спартак» А. Хачатурана), а таксама ў аднаактовым балеце «Адажыета» Г. Малера.
Харэограф З’яўляецца пастаноўшчыкам балетаў «Крылы памяці» У. Кандрусевіча, «» Б. Асаф’ева, «» Р. Вагнера, «Князь Вітаўт» А. Дударава, а таксама канцэртных нумароў і танцаў у кінастужках.
Літаратура
Мушынская Т. М. Гармония дуэта. — Мн., 1987.
Спасылкі Юрый Траян на сайце Нацыянальнага тэатра оперы і балета
Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Харэографы СССР Катэгорыя:Харэографы Беларусі Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі