Іван Майсеевіч Траццяк ( — ) — генерал арміі (1976), Герой Савецкага Саюза (1945), Герой Сацыялістычнай Працы (1982).

Біяграфія Нарадзіўся 20 лютага 1923 года ў вёсцы Малая Папоўка Харольскага раёна Палтаўскай вобласці (Украіна) ў сялянскай сям’і. Украінец. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.

У Чырвоную Армію быў прызваны ў 1939 годзе. У 1941 годзе скончыў Астраханскае стралкова-кулямётнае вучылішча.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года. Удзельнічаў у баях на Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў ротай, быў намеснікам камандзіра, а з ліпеня 1943 — камандзірам стралковага батальёна. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Вялікая і пры вызваленні горада Апочка Пскоўскай вобласці.

Пасля вайны І. М. Траццяк на камандных і штабных пасадах. У 1949 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1959 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. У 1949—1957 гадах старшы афіцэр баявой падрыхтоўкі арміі, камандзір палка, гвардзейскай мотастралковай дывізіі, з 1959 года начальнік штаба 18-й гвардзейскай арміі, 3-й арміі, камандуючы 4-й арміяй. У 1967—1976 гадах займаў пасаду камандуючага Беларускай ваеннай акругай, з мая 1976 года — Далёкаўсходняй ваеннай акругі.

У 1987—1991 гадах І. М. Траццяк намеснік міністра абароны СССР — галоўнакамандуючы войскамі СПА. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—11 скліканняў (у 1966—1989 гадах).

Аўтар кнігі «Храбрыя сэрцы аднапалчан» (1977) К 100-летию генерала армии И. М. Третьяка, Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, почетного гражданина городов Хабаровска и Опочки Псковской области. Ганаровы грамадзянін гарадоў Хабараўск і Апочка.

Крыніцы

Літаратура

Третья́к Иван Моисеевич // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. Т. 2. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 659. — 816 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); ISBN 5-7905-0996-7 (т. 2).

Спасылкі

Іван Майсеевіч Траццяк на сайце www.peoples.ru Полководец и дважды Герой Иван Третьяк. Монолог сына // СБ. Беларусь сегодня К 100-летию генерала армии И. М. Третьяка, Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, почетного гражданина городов Хабаровска и Опочки Псковской области // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя Далёкаўсходняй ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Беларускай ваеннай акругай