Сунэ Бе́ргстрэм (; , , Швецыя — ) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў».
Біяграфія Скончыў Каралінскі інстытут у Стакгольме ў 1943 годзе. З 1947 года ў Лундскім універсітэце, з 1958 года і ў 1970—1977 гадах рэктар у Каралінскім інстытуце, з 1960 года ў Базельскім універсітэце (Швейцарыя).
Прафесар (1947).
У 1975 годзе Бергстрэм быў прызначаны ў Савет дырэктараў Нобелеўскага фонду ў ШвецыіSune K. Bergström - Autobiography.
У тым жа годзе ён атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц ў Калумбійскім універсітэце разам з Бенгтам Самуэльсанам.
Аўтар навуковых прац па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну.
Член Каралеўскай Шведскай АН. Замежны член АН СССР (1976), АМН СССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане.
Бацька палеагенетыка Свантэ Пяэба.
Узнагароды Міжнародная прэмія Гайрднера (1970) Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1975) Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977) Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1982)
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія Сунэ Бергстрэма на сайце Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі Швецыі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні