thumb|Стандарты інтэркалумнія
Інтэркалумній () — адлегласць паміж суседнімі калонамі ў каланадзе ці порціку ў ордарнай архітэктуры.
Стандарты інтэркалумнія Вітрувій усталяваў наступныя стандарты для інтэркалумнія: Пікнастыль — 1,5 дыяметра калоны; Сістыль — 2 дыяметры; Еўстыль — 2,25 дыяметра, Вітрувій лічыў такія суадносіны ідэальным; Дыястыль — 3 дыяметры; Арэастыль — чатыры ці больш дыяметраў, якія патрабуюць драўлянага архітрава замест каменнага; Арэасістыль — прамежкавы паміж арэастылем і сістылем.
Літаратура Інтэркалумній у Вялікай савецкай энцыклапедыі
Катэгорыя:Архітэктурныя элементы