Франц Цыль (; , Вісмар, Германія - , Любек, Германія) — нямецкі бактэрыёлаг, прафесар у Любеку. Працягваючы працы Паўля Эрліха, Франц Цыль стварыў у 1882 годзе карболфуксінавы фарбавальнік для афарбоўвання ўзбуджальніка сухотаў. У 1883 годзе сумесна з патолагам Фрыдрыхам Нільсэнам распрацаваў метад афарбоўкі, які выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кіслаўстойлівасці мікабактэрый.
Гл. таксама Метад Цыля-Нільсэна
Літаратура Ziehl, F.: Zur Färbung des Tuberkelbacillus. Dt. Med. Wschr. 1882; 8: 451.
Катэгорыя:Біёлагі Германіі