Гіганцкая трыдакна (Tridacna gigas) — буйны від марскіх двухстворкавых малюскаў, які жыве ў рыфах Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Даўжыня ракавіны можа дасягаць да 1,2 м, а маса буйных асобнікаў можа перавышаць 200 кг. Працягласць жыцця часта перавышае 100 гадоў.
Гіганцкая трыдакна з'яўляецца тыповым фільтратарам, які атрымлівае ежу з аднаклетачных водарасцей і мікраарганізмаў, якія нясе ў сабе вада.
Можа вырабляць жэмчуг, памеры якога часта ўражваюць, але ён не мае ювелірнай каштоўнасці. Найбуйнейшая, дакументальна пацверджаная жамчужына мела даўжыню 24 см, шырыню 14 см, вышыню 15 см і вагу 6,4 кг (жамчужына Лаа-Цзы)Cobb, W. D. 1939. The Pearl of Allah. Natural History, 44(4): 197-202.
У 1956 годзе на востраве Ісігакі (Японія) быў знойдзены малюск даўжынёй 1,15 м і вагой 333 кгKnop, Daniel. Giant clams a comprehensive guide to the identification and care of Tridacnid clams. Ettlingen: Dähne Verlag, 1996, ISBN 3921684234. Гэта быў самы вялікі малюск на Зямлі, згодна з Кнігай рэкордаў Гінеса.
Катэгорыя:Двухстворкавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе