Шведская каралеўская акадэмія навук () — адна з шведскіх каралеўскіх акадэмій, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай развіццё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).
Заснавана ў 1739 шасцю маладымі шведскімі вучонымі, прадпрымальнікамі і палітыкамі: натуралістам Карлам Лінеем, камерсантам Ёнасам Альстромерам, інжынерам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам, палітыкам Андэрсам Юхан фон Хёпкенам, вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Біелкэ, палітыкам Карлам Вільгельмам Кадэрхельмам.
Узорам для стварэння акадэміі паслужылі Лонданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.
Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі: Нобелеўская прэмія па фізіцы Нобелеўская прэмія па хіміі Прэмія памяці Нобеля па эканоміцы Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялагічных навуках і лячэнню поліартрыта; Прэміі Рольфа Шока па логіцы і філасофіі; Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі; Медаль Оскара Клейна.
Члены акадэміі Хельгэ Гётрык Баклунд Аксель Кронштэт
Крыніцы
Спасылкі
Навіны Шведскай каралеўскай акадэміі навук. № 4 за 2010 год (лістапад)
Катэгорыя:З’явіліся ў 1739 годзе Катэгорыя:1739 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Швецыі