Джон Роберт Вейн (, , Тардэбіг, графства Вустэршыр, Вялікабрытанія — , Кент) — брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з С.Бергстрэмам і Б.Самуэльсанам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў»"The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1982". Nobelprize.org. 3 March 2012 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1982/.
Біяграфія Джон Вейн быў адным з трох дзяцей і вырас у прыгарадзе Бірмінгема. Яго бацька, Морыс Вейн, быў сынам рускіх эмігрантаў, а яго маці, Фрэнсіс Вейн, паходзіла з фермерскай сям'і з Вустэршыра"John R. Vane - Autobiography". Nobelprize.org. 3 March 2012 http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/1982/vane-autobio.html. Ён наведваў мясцовую дзяржаўную школу з 5 гадоў, перш чым перайсці ў школу караля Эдуарда ў Эджбастане, Бірмінгем . Ранняя цікавасць да хіміі стала падставай для вывучэння гэтага прадмета ва ўніверсітэце Бірмінгема ў 1944 годзе.
Джон Вейн скончыў універсітэт у Бірмінгеме ў 1946 годзе. З 1946 года ў Оксфардзе, з 1953 года ў Ельскім універсітэце, з 1955 года ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 года дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане.
Вейн займаўся вывучэннем фармакалагічных уласцівасцяў аспірыну і паказаў, што яго лячэбнае дзеянне абумоўлена інгібіраваннем актыўнасці ферменту цыклааксігеназы і біясінтэзу простагландзінаў.
Аўтар навуковых прац па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі.
Доктар філасофіі (1953).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Джон Вейн ажаніўся ў 1948 годзе з Элізабэт Дафна Пэйдж, і ў іх нарадзілася 2 дачкі.
Памёр 19 лістапада 2004 года ў Princess Royal University Hospital, што ў Кенце, ад доўгатэрміновых ускладненняў, звязаных з пераломамі нагі і сцягна, якія ён атрымаў у маі таго ж годаObituary:Sir John Vane. 2004. http://www.guardian.co.uk/news/2004/nov/25/guardianobituaries.health.
Узнагароды Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977) Нобелеўская прэмія па медыцыне (1982)
Публікацыі John Robert Vane (1971). «Inhibition of prostaglandin synthesis as a mechanism of action for aspirin-like drugs.». Nature - New Biology 231 (25): 232-5. PMID 5284360
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Фармаколагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Бірмінгемскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні