Дуб звычайныНазва Дуб звычайны згодна з , дуб летні, дуб чарэшчаты (Quércus róbur) — лістападнае дрэва; від роду сямейства .
Назва Відавы эпітэт «чарэшчаты» гэты від атрымаў за доўгія пладаножкі, якія адрозніваюць яго ад іншых відаў. Іншыя беларускія назвы: дуб цвёрды, дубFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, летнік Ботанический словарь, Спб, 1878 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918, лядны дубВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Апісанне
Дрэва, якое дасягае вышыні 20-40 метраў. Светалюбнае дрэва, расце павольна, можа дажыць да 2000 гадоў, але звычайна жыве 300—400 гадоў. Рост у вышыню спыняецца ва ўзросце 100—200 гадоў, прырост у таўшчыню, хоць і нязначны, працягваецца ўсё жыццё. Верагодна, найстарэйшым прадстаўніком варта лічыць Стэлмужскі дуб з акружнасцю ствала 13 метраў у Літве. Яго ўзрост, па розных ацэнках ад 1500 да 2000 гадоў.
Ствол у дыяметры больш за 1 м, часта разгалінаваны на некалькі тоўстых галін.
Каранёвая сістэма складаецца з вельмі доўгага стрыжневага кораня; з 6-8 гадоў пачынаюць развівацца бакавыя карані, якія таксама сыходзяць глыбока ў зямлю.
Крона густая шатраподобная або шырокапірамідальная, асіметрычная, разгалістая, з моцнымі галінамі і тоўстым ствалом (1-1,5 м у дыяметры). У маладых дрэў ствол няправільны, каленчаты, з узростам становіцца прамым і цыліндрычным.
Кара цёмна-шэрая, чарнаватая, тоўстая, з падоўжнымі расколінамі. У маладых дубкоў кара шэрая, гладкая, бліскучая, гадавыя пабегі чырвона-бурыя. На 20-30 годзе на кары ўтвараюцца больш-менш глыбокія расколіны. У дрэў, якія выраслі на волі, кара да 10 см таўшчыні.
Маладыя парасткі пухнатыя, бурыя або чырванавата-шэрыя, бліскучыя, з бурымі плямамі і злёгку даўгаватымі чачавічкамі.
Пупышкі тупа-пяцігранныя, 5 мм даўжынёй і 4 мм шырынёй, бакавыя трохі драбней і адлеглыя, лускавінкі шматлікія, пяцірадныя, акругленыя, бурыя, голыя і толькі па краі раснічастыя. Усе пупышкі звычайна яйкападобныя, амаль шарападобныя, светла-бурыя, на вяршыні акругленыя або тупа завостраныя, ліставы рубец з 7-15 слядамі. Верхавінкавыя пупышкі акружаны большай часткай некалькімі бакавымі.
Лісцеразмяшчэнне чарговае, на вяршыні галінак у выглядзе пучкоў. Лісце даўгаватае, даўгавата-зваротна-яйкападобнае, дадолу звужанае або сэрцападобнае, часта з вушкамі, на вяршыні тупое або з выемкай, пёрысталопасцевае, 40-120 мм даўжынёй, 25-70 мм шырынёй, з чатырма — сям'ю лопасцямі, цвёрдае, амаль скурыстае, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу жаўтлявае або зялёнае, з моцна выбітнымі больш светлымі жылкамі, голыя з абодвух бакоў, з кароткімі хвосцікамі даўжынёй да 10 мм, на зіму заўсёды ападае. Лопасці тупыя, круглявыя, выразы паміж імі неглыбокія.
Кветкі раздзельнаполыя. Цвіценне пачынаецца ў дрэў узростам ад 40 да 60 гадоў, разам з распусканнем лісця, звычайна ў маі. Расліна аднадомная. Тычынкавыя кветкі сабраны ў доўгія павіслыя каташкі 20-30 мм даўжынёй, з дзесяццю і больш кветкамі, па 2-3 разам або адзінкава на вяршынях леташніх парасткаў або ў ніжняй часткі маладых парасткаў. Кожная кветка сядзіць выдалена ад іншай, таму паміж імі ясна бачны кветканос, мае пяці- ці сяміраздзельны, па краях махрысты, перапончаты, зялёны калякветнік, а таксама 5-6 і больш тычынак з кароткімі ніткамі і жоўтымі буйнымі пылавікамі. Жаночыя кветкі звычайна размяшчаюцца на маладых парастках вышэй мужчынскіх, сабраны ў дробныя па два-тры разам на асобным чырвоным сцяблінцы, маюць шасціраздзельны, па краях чырванаваты калякветнік, які акружаны зялёнымі, валасістымі, на вяршыні чырванаватымі лускавінкамі, якія прадстаўляюць сабой будучую плюску. Завязь трохлопасцевая, чырвонага колеру, лычык ніткападобны, трохі выдаецца вонкі. Гнёзды ў завязі фармуюцца толькі пасля апылення, у ліку трох, з двума яйкамі у кожным.
З кожнай завязі звычайна развіваецца толькі па адным жалуду. Жалуды вісяць парамі, радзей па 1-5 на сцяблінцы да 80 мм даўжынёй.
Формулы кветак: ; .
Цвіце ў красавіку-маі (ранняя феналагічная форма) ці ў канцы мая (позняя форма), распускаецца пазней за іншыя дрэвы.
Плод — арэх (жалуды) голы, буравата-карычневы (1,5-3,5 см даўжынёй), на доўгай (3-8 см) пладаножцы. Жалуды размешчаны ў сподачку, або кубкападобнай місачцы — плюсцы (0,5-1 см даўжынёй). Плады спеюць у верасні-кастрычніку.
Вядомыя дзве формы дуба звычайнага — ранняя і позняя. У ранняга дуба лісце распускаецца ў красавіку і на зіму ападае, а ў позняга распускаецца на два-тры тыдні пазней і на маладых раслінах застаецца на зіму.
Арэал і экалогія
Дуб звычайны — адна з асноўных лесаўтваральных парод шыракалістых лясоў Еўропы, а таксама супольнасцяў еўрапейскага лесастэпу, расце побач з грабам, ясенем, ліпай, клёнам, вязам, букам, бярозай, елкаю, піхтай, хвояй і некаторымі іншымі дрэвамі. У сярэдняй лясной зоне буйных масіваў не ўтварае.
Шырока распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе і еўрапейскай часткі Расіі, сустракаецца на поўначы Афрыкі і ў заходняй Азіі. Паўночная мяжа арэалу праходзіць па паўднёвай Фінляндыі і поўначы Ленінградскай вобласці, пры гэтым на заходнім узбярэжжы Нарвегіі, з прычыны ўплыву Гальфстрыму, яна дасягае 65-й паралелі. Па меры прасоўвання на ўсход мяжа арэалу рэзка зрушваецца на поўдзень, а ў Сібіры ў цяперашні час гэты від зусім не жыве. Усходнімі межамі арэалу дуба звычайнага служыць водападзел рэк Волгі і Урала (узвышша Агульны Сырт), а таксама даліны рэк Юрузань і .
Расце на большай частцы Украіна, у стэпе радзей, галоўным чынам па далінах рэк. Яго насаджэнні займаюць 26,3 % плошчы дзяржаўнага ляснога фонду Украіны. Асноўныя нарыхтоўкі робяць падчас высечак догляду і галоўных высечак у Ровенскай, Цярнопальскай, Хмяльніцкай, Вінніцкай, Чаркаскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай , Данецкай, Івана-Франкоўскай, Львоўскай і Чарнавіцкай абласцях.
На Беларусі дуб звычайны сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, утварае дубовыя лясы, найбольш пашыраныя на Палессі, дзе захаваліся ўнікальныя поймавыя дубровы. Пашырэнне дуброў і іх фітацэнатычная структура маюць выразныя занальныя асаблівасці. Вылучаюць 3 геабатанічныя падзоны ў напрамку з поўначы на поўдзень: яловых, ялова-грабавых і грабавых дуброў. Пераважаюць кандамінантныя фітацэнозы: у цэнтральнай частцы — ялова-дубова-грабавыя, на поўдні — дубова-грабавыя, хваёва-дубова-грабавыя, ясянёва-дубова-грабавыя, ліпава-клянова-дубова-грабавыя. Найбольш пашыраныя тыпы дуброў: кіслічныя, чарнічныя, арляковыя, сніткавыя, поймавыя, вострыцавыя, папарацевыя, крапіўныя.
Інтрадукаваны на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі.
Маладыя дубкі (асабліва праросткі) ценялюбныя (для нармальнага развіцця важна перш за ўсё бакавое зацяненне) і адрозніваюцца высокай ценявынослівасцю (доўгі час могуць існаваць пад полагам густога дрэвастою), па меры росту праяўляюць усё большую светлалюбнасць. Да глеб дуб патрабавальны.
Падвіды
Шкоднікі і хваробы
Патагенныя грыбы
На дубе звычайным паразітуе сумчаты грыб , які вызывае плямістасць і адміранне лісця. Гэты грыб сустракаецца і на іншых відах дубу.
На паўднёвым усходзе арэала і ў лесапалосах Валгаградскай вобласці з канца XX стагоддзя адзначана масавае ўсыханне дарослых дрэў з прычыны паразы іншым аскаміцэтам — .
Можа паражацца таксама мучністай расой дуба, і .
Патагенныя бактэрыі На тэрыторыі Усходняй Еўропы ў дуба звычайнага адзначаны наступныя важнейшыя бактэрыяльныя захворванні: Бактэрыяльная вадзянка. Пры гэтым захворванні кара і драўніна хутка (на працягу 1-2 сезонаў) «мокнуць» і адміраюць, лісце пакрываецца бурымі плямамі няправільнай формы і доўга не ападае зімой. З моцна паражаных ствалоў вылучаецца багатая бурая слізь. Узбуджальнік — . Папярочны рак. На маладых галінах утвараюцца эліптычныя нарасты, з часам павялічваюцца і часта ахопліваюць галіну або ствол па акружнасці. Заражаныя дрэвы не гінуць, але ствалы і галіны абломваюцца па месцах паразы. Узбуджальнік дакладна не выяўлены, часцей за ўсё выяўляецца .
Насякомыя-шкоднікі
Сярод насякомых, якія наносяць шкоду дубу звычайнаму, можна згадаць наступныя віды: , , , , , , , , , , і іншыя.
Хімічны склад У кары ўтрымліваецца 10-20 % дубільных рэчываў пірагалавай групы, і , кверцэцін, таксама прысутнічае цукар, тлушчы. У жалудах утрымліваецца да 40 % крухмалу, 5-8 % дубільных рэчываў, бялковыя рэчывы, цукры, тлусты алей — да 5 %. У лісці знойдзеныя дубільныя рэчывы кверцэцін і кверцэтрын, а таксама пентазаны.
Практычнае выкарыстанне
Драўнінная, лекавая, фітанцыдная, харчовая, меданосная, фарбавальная, кармавая, дэкаратыўная і фітамеліяраціўная расліна.
Дубільная прамысловасць
Кара і драўніна дуба з’яўляюцца крыніцай для атрымання аднаго з лепшых дубільнікаў.
Для дубільнай прамысловасці найлепшай лічыцца кара дуба ва ўзросце 15-20 гадоў. Паколькі кара яго з’яўляецца прыгожым дубільнікам, яе ўжываюць непасрэдна як дубільныя матэрыял, а з дрэва вырабляюць дубільныя экстракты. Маючы вялікую масу, дубовае дрэва з’яўляецца адной з асноўных крыніц для вытворчасці танідаў.
Фарбавальная прамысловасць
Лісце дуба ўтрымлівае пігмент кверцыцін, якім у залежнасці ад канцэнтрацыі фарбуюць воўну і валеныя вырабы ў жоўты, зялёны, зелянява-жоўты, карычневы і чорны колеры.
У даўніну з хваробных разрастанняў на лісці дуба, выкліканых галіцамі, — «чарнільных арэшкаў» — рыхтавалі чарніла.
Драўніна
Драўніна дуба мае прыгожую афарбоўку і тэкстуру, адрозніваецца высокай якасцю, трываласцю. Яна шчыльная, моцная, пругкая, добра захоўваецца на паветры, у зямлі і пад вадой, умерана рэпаецца і карабаціцца, лёгка колецца, стойкая супраць загнівання і хатняга грыбка.
Драўніна дуба выкарыстоўваецца ў суднабудаванні, мэблевай прамысловасці, для вытворчасці клёпкі, паркету, шахтавых і гідратэхнічных збудаванняў, для вырабу вобадаў, палазоў, фанеры і струганага шпону, такарных і разьбяных вырабаў, дэталяў конных павозак: дышлаў, аглабель, разводаў, колаў. Драўніна дуба не мае асаблівага паху, з яе вырабляюць бочкі пад каньяк, віно, піва, спірт, воцат, алей.
Драўніна дуба таксама выкарыстоўваецца для вырабу трун. Звычай хаваць нябожчыкаў у драўляных трунах, запазычаны хрысціянствам з вераванняў славянскіх і іншых індаеўрапейскіх плямёнаў, быў распаўсюджаны ім амаль па ўсёй Паўночнай Еўропе (як Усходняй так і Заходняй). Устаноўлена, што на гэтых тэрыторыях у свой час было характэрна пахаванне нябожчыкаў у калодах, зрубах ці магілах вырабленых з розных парод дрэва, у тым ліку і з дубу. У гэтых адносінах драўніна дуба ўжо набывае ў некаторым родзе рытуальны характар (адсюль пайшло жартоўны выраз «даць дуба», у сэнсе «сканаць», «памерці»). Адгалоскі гэтых традыцый дайшлі да нашых дзён у звычайным роспісе хваёвых (або з іншай таннай хвойнай пароды) трунаў «пад дуб».
Асабліва шануецца «мораны дуб» — ствалы дрэў, якія праляжалі на дне азёр ці рэк шмат гадоў. Такая драўніна набывае незвычайную трываласць і амаль чорны колер.
Драўніна дубу з’яўляецца выдатным палівам.
У медыцыне
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць кару дуба (). Сыравіну нарыхтоўваюць з маладых парасткаў у перыяд руху соку з красавіка да чэрвеня. Сушаць яе, расклаўшы тонкім пластом у памяшканнях з добрай вентыляцыяй, а таксама на сонцы.
Кара мае звязальныя, супрацьзапаленчыя, антысептычныя і кровесуцішальныя ўласцівасці. Адвар кары выкарыстоўваюць для паласкання пры гінгівітах, стаматытах, ангінах, дрэнным паху з рота і пры запаленні слізістай абалонкі глоткі і гартані, у выглядзе ваннаў, абмыванняў і кампрэсаў выкарыстоўваюць для лячэння апёкаў, абмаражэнняў, гнайнікоў і іншых скурных захворванняў, для нажных ваннаў пры потлівасці ног, для абмыванняў крывацечных гемараідальных вузлоў, п'юць пры паносах, дызентэрыі, пры атручваннях алалкоідамі і солямі цяжкіх металаў, страўнікава-кішачных крывацёках, моцных менструацыях.
Свежае здробненыя лісце прыкладваюць да гнайнікоў і ран для іх гаення.
Высушанае насенне дуба, стоўчанае ў парашок, ужываюць пры захворванні мачавога пузыра, пры паносах.