Тэрэ́спаль () — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст).
Гісторыя З другой паловы XIII стагоддзя на месцы горада было сельскае паселішча Блоткаў (). Гісторыя паселішча звязана з імёнамі родаў Флемінгаў, Слушкаў і Чартарыскіх.
У 1697 годзе кашталян віленскі і польны гетман літоўскі Юзаф Багуслаў Слушка заклаў тут горад і назваў яго Тэрэспалем у гонар сваёй жонкі Тэрэзы. У XVIII стагоддзі Тэрэспаль быў адным з найбуйнейшых уладанняў Чартарыскіх.
У 1975—1998 гадах Тэрэспаль уваходзіў у склад Бяльскага ваяводства. Да 2013 года Тэрэспаль быў цэнтрам вясковай Тэрэспальскай гміны, хоць і не ўваходзіў у яе склад.
Вядомыя асобы Міхал Ігнатавіч Балінскі (1794—1863) — гісторык, краязнавец, публіцыст, рэдактар. Алёкса Жукоўскі (1906—1979) — беларускі паэт, празаік, педагог.
Крыніцы
Спасылкі