Со́бельскае — вадасховішча ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Смердзь, за 22 км на паўночны ўсход ад горада Лунінец, за 4,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Міжлессе.
Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 2,9 км², даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 14,2 млн м³. Вадасховішча наліўное. Ваганні ўзроўню вады да 5,7 м.
Літаратура
Спасылкі Водохранилища — Брестская область. Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Лунінецкага раёна