Засце́нкі (, ) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавета. Знаходзіцца на правым беразе Дняпра, каля аўтадарогі Масква-Брэст, за 27 км на паўночны ўсход ад Дуброўны, за 110 км ад Віцебска, паблізу мяжы з Расіяй.

Паралельна трасы Масква-Брэст ідзе грунтавая дарога да расійскай вёскі Краснае, адкуль ходзіць электрычка да Смаленска.

Да 2017 года была цэнтрам Засценкаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области .

Насельніцтва 2010 год — 174 чалавекі 1999 год — 289 чалавек 1997 год — 85 чалавекЗасценкі // С. 6

Інфраструктура Сярэдняя школа (закрыта) Дом культуры (закрыты) Бібліятэка (закрыта) Аддзяленне сувязі

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Катэгорыя:Асінторфскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна