Новазеландскі долар (, код ISO 4217 — NZD) — афіцыйная валюта Новай Зеландыі, залежных ад яе тэрыторый: Ніуэ, Такелау і астравоў Кука, антарктычнай тэрыторыі Роса, на якую Новая Зеландыя прэтэндуе, і брытанскай калоніі Піткэрн. Долар дзеліцца на 100 цэнтаў.
Долар быў уведзены ў абарачэнне 10 чэрвеня 1967 года, замяніўшы новазеландскі фунт. Звычайна скарачаецца да «$», але для адрознення ад іншых доларавых валют ужываецца і «NZ$» ці мянушка «ківі». З 1999 года для вырабу валюты выкарыстоўваецца не папера, а шматслойны пластык.
Гл. таксама Долар Астравоў Кука Долар Ніуэ Долар Астравоў Піткэрн
Спасылкі
Новазеландскі долар (Банкноты)
Катэгорыя:Долар Катэгорыя:Грошы Новай Зеландыі Катэгорыя:Грошы Ніуэ Катэгорыя:Грошы Астравоў Кука Катэгорыя:Грошы Астравоў Піткэрн Катэгорыя:Грошы Такелау Катэгорыя:Калектыўныя і саюзныя грашовыя адзінкі