Сталон () — тонкі падземны або надземны відазменены парастак некаторых раслін, з доўгімі і тонкімі міжвузеллямі, безліставы або з лускападобным бясколерным ці зялёным лісцем.
У адрозненне ад карэнішча, сталон недаўгавечны і ў ім не адбываецца назапашвання пажыўных рэчываў. Падземныя сталоны ўтвараюцца напр. у бульбы. Надземныя сталоны, якія часта называюць вусамі, характэрны напрыклад для суніц.
Сталоны прызначаны для вегетатыўнага размнажэння і адносна недаўгавечныя. Звычайна адміраюць у год утварэння або пасля першай перазімоўкі. На падземных сталонах звычайна развіваюцца клубні (бульба, семачок), цыбуліны (гладыёлус, цюльпан), або маладыя расліны (суніцы, казялец паўзучы, касцяніцы). Надземныя сталоны сцелюцца па зямлі і ўкараняюцца ў вузлах.
Літаратура
Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9
Столон // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі
Катэгорыя:Парастак Катэгорыя:Генератыўныя органы раслін