А́тыла Ё́жэф (; , Будапешт — , Балатонсарса) — венгерскі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся на рабочай ўскраіне сталіцы. Бацька, выхадзец з Трансільваніі, пакінуў сям’ю, калі сыну было тры гады. Маці, якая працавала прачкай і прыбіральшчыцай, памерла ў 1919 годзе. Ёжэф падзарабляў з дзіцячых гадоў і змяніў мноства заняткаў, некалькі разоў спрабаваў пакончыць з сабой. Паступіў у 1924 годзе ў Сегедскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філалогію, але быў выключаны за рэвалюцыйныя вершы. Затым вучыўся ў Венскім універсітэце (1925) і Сарбоне (1926—1927), дзе прачытаў Гегеля і Маркса, адкрыў для сябе паэзію Віёна. Вярнуўся на радзіму ў 1927 годзе, перажыў цяжкі нервовы зрыў. У 1930 годзе ўступіў у Венгерскую камуністычную партыю. У 1931 годзе пачаў цікавіцца псіхааналізам. У 1933 годзе быў выключаны з партыі сталіністамі. У 1935 годзе зноў перажыў глыбокую дэпрэсію, быў змешчаны ў псіхіятрычную лячэбніцу. У 1936 годзе пачаў выдаваць леварадыкальны часопіс «Довад» (). У 1937 годзе пазнаёміўся з Томасам Манам, прысвяціў яму верш. Пазней зноў апынуўся ў бальніцы. Скончыў самагубствам, кінуўшыся пад цягнік.
Творчасць Першы зборнік вершаў «Папрашайка прыгажосці» (1922). Працаваў у жанрах санета, паслання, пейзажнай замалёўкі, балады, оды і інш. У ранніх творах істотны ўплыў экспрэсіянізму і сюррэалізму. Аўтар зборнікаў «Не я крычу» (1925), «Ні бацька, ні маці» (1929), «Пні карчуй і не скуголь» (1931), «Ноч ускраіны» (1932), «Мядзведжы танец» (1934), «Вельмі балюча» (1936). Паэзія мае выразны філасофскі характар, у ёй спалучаюцца гратэск і лірызм, адметная метрычнай і страфічнай разнастайнасцю, асацыятыўнасцю.
Беларускія пераклады Верш «З чыстым сэрцам» пераклаў Мікола АляхновічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Літаратура Іозеф Атыла.
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Венгрыі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты-самазабойцы Катэгорыя:Камуністы Венгрыі Катэгорыя:Кінуліся пад цягнік Катэгорыя:Члены Венгерскай камуністычнай партыі