Інчхон — горад і порт на Карэйскім паўвостраве ў Рэспубліцы Карэя.

Аванпорт Сеула ў заліве Канхваман Жоўтага мора. Інчхон займае трэцяе месца па колькасці насельніцтва сярод гарадоў Карэі, пасля Сеула і Пусана. Інчхон з’яўляецца важнейшым транспартным вузлом краіны, бо ў горадзе знаходзіцца найбуйнейшы порт на заходнім узбярэжжы паўвострава, а таксама самы вялікі ў краіне аэрапорт Інчхон. У XXI стагоддзі горад ператварыўся ў міжнародны цэнтр бізнесу, засяроджанага вакол футурыстычнага высокатэхналагічнага праекта New Songdo City, у якім знаходзіцца самы высокі будынак краіны, Northeast Asia Trade Tower (305 м).

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

Сайт горада

Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі