Ірку́т (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Даўжыня ракі 488 км (лічачы за пачатак ракі Чорны Іркут). Плошча вадазбору 15 000 (15 780Научно-популярная энциклопедия «Вода России») км². Аб’ём сцёку 3,345 км³/год. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 140 (106) м³/с. Рака Іркут пачынаецца ў горным вузле Нуксу-Дабан ва Усходнім Саяне на вышыні 1875 м над узроўнем мора, выцякаючы з возера Ільчыр. Пасля зліцця са Сярэднім і Белым Іркутам набывае назву Іркут, а перад гэтым называецца Чорным Іркут. Крута паварочвае на ўсход, цячэ ў цясніну — Тункінскую даліну. Далей праразае хрыбет Вялікі Саян, адлучаючы ад яго Тункінскія Гольцы. На рацэ маюцца парогі. Упадае ў Ангару ў межах Іркуцка.
Замярзае ў канцы кастрычніка, выкрываецца ў канцы красавіка — пачатку мая. Ледастаў працягваецца 150—180 дзён. Сілкаванне снегавое (галоўным чынам за кошт высакагорных снягоў) і дажджавое.
Літаратура
Спасылкі Река Иркут // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Иркут // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Прытокі Ангары Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Водны турызм ва Усходняй Сібіры