Азёркі — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 3 км на поўнач ад горада Паставы, за 2 км на ўсход ад вёскі Заброддзе, у басейне ракі Мядзелка.

Плошча паверхні 0,077 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня 7,7 м, сярэдняя — 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Аб’ём вады ў возеры 0,14 млн м³.

Размешчана сярод ляснога масіву Пастаўская Дача. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на поўдні і ўсходзе пад сельгасугоддзямі, астатнія пад лесам.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна