Дзяні́с Васі́левіч Лісе́йчыкаў () — беларускі гісторык і архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2009).
Біяграфія Скончыў сярэднюю школу № 7 Баранавіч у 1996 годзе, у 2001 годзе — гістарычны факультэт БДУ, у 2002 годзе — магістратуру БДУ са ступенню магістра гуманітарных навук, у 2006 годзе — аспірантуру пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
У 2009 годзе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў дысертацыю на ступень кандыдата гістарычных навукШтодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святарства беларуска-літоўскіх зямель (1720—1839 гг.): дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук / Лісейчыкаў Дзяніс Васілевіч; ІГ НАНБ. — Мн.: [б. в.], 2008. — 283 с. (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук Валянціна Васілеўна Яноўская) па спецыяльнасці 07.00.02 «Айчынная гісторыя» (абаронена 15 красавіка 2009 года, зацверджана 4 лістапада 2009 года).
З 2002 да красавіка 2022 года працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, з 2009 — загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, у 2012—2022«Третий раздел — это источник эпохи русско-польской войны, хранящийся в НИАБ. В него входят как документы публичной власти (например, гетманские универсалы), так и частно-правовые акты, по большей части — судебные жалобы, дающие широкую картину ущерба, который терпели шляхетские маетности от военных действий. Раздел подготовлен […] под редакцией заместителя директора архива (до апреля 2022 г.) Д. В. Лисейчикова»: Россия и белорусские земли в XVII — первой половине XVIII в.: сборник документов. — Т. II: 1654—1667 гг. / сост.: О. А. Курбатов, П. И. Прудовский, П. Л. Демьян; под ред. А. Н. Артизова, В. А. Аракчеева, О. Л. Воинова, В. И. Кураша, М. Д. Макарова, Ю. М. Эскина, А. В. Юрасова, М.: Древлехранилище, 2025. — С. 10. — намеснік дырэктара.
З мая 2022 года навуковы супрацоўнік ерэванскага офіса Фонду развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў «Аніў».
Навуковая дзейнасць Кірункі даследаванняў: гісторыя ўніяцкай царквы XVI—XIX стагоддзяў, штодзённае жыццё парафіяльнага святарства, канфесійныя архівы Вялікага Княства Літоўскага, генеалогія.
Сябра рэдакцыйнай калегіі зборніка «Архіварыус» (Мінск, 2012—2022), часопіса «Lehahayer» (Кракаў, з 2024), навуковы рэдактар альманаха «Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага».
З 2022 года бліжэй даследуе гісторыю армян на абшарах Вялікага Княства Літоўскага і агулам Рэчы Паспалітай. Вынікам гэтай працы ў прыватнасці была манаграфія «Маджарские. Армянский род в истории Беларуси» (разам з Яўгенам Глінскім, 2023), шэраг тэматычных публікацый і выстаў.
Узнагароды Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013, 2017, 2023), узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча (2015), нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2016).
Бібліяграфія
Кнігі Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.: зборнік дакументаў / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с. Витебская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1802—1917) — Мн.: БелНИИДАД, 2009. — 524 с. (у суаўтарстве). Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мн.: Медысонт, 2011. — 195 с. Завещания униатских иерархов киевской митрополии XVII и XVIII вв. как пример религиозной культуры общества Речи Посполитой. — Люблин: Издательство Люблинского католического университета Иоанна Павла II, 2013. — 126 с. (у суаўтарстве).
«Для лепшое твердости…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391—1566 гг.) / уклад.: Я. С. Глінскі, А. А. Жлутка, Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: Беларусь, 2018. Księga magistratu miasta Połocka z 1676 roku. Oprac. M. Makarau, D. Liseichykau, A. Latushkin. Red. T. Kempa. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2020. Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый / уклад. Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: НГАБ, 2021. — 320 с. — (Святыні Вялікага Княства Літоўскага).
Удзел у калектыўных працах Гербоўнік беларускай шляхты. — Т. 2—8. — Мн.: 2007—2022. Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага: зборнік артыкулаў / склад.: С. У. Грунтоў, Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: НГАБ, 2022. — 160 с. : іл. Святий Йосафат Кунцевич: документы і дослідження (до 400-ліття мученицькоі смерті) / упоряд. Іван Альмес, Олег Дух. — Львів: Вид-во УКУ, 2024. — 528 с. (розділ 5 «Після Кунцевича: Актові документи Вітебського земського суду (1625—1636)»). Россия и белорусские земли в XVII — первой половине XVIII в.: сборник документов. — Т. II: 1654—1667 гг. / сост.: О. А. Курбатов, П. И. Прудовский, П. Л. Демьян; под ред. А. Н. Артизова, В. А. Аракчеева, О. Л. Воинова, В. И. Кураша, М. Д. Макарова, Ю. М. Эскина, А. В. Юрасова. — М.: Древлехранилище, 2025. — 492 с. (Дзяніс Лісейчыкаў браў удзел у рэдагаванні 3-га раздзела). Стопка К., Земба А. Армяне в Польше; пер. с польск. А. Кожинова; науч. ред. Д. Лисейчиков, С. Захаркевич. — Ереван: Фонд «АНИВ», 2025. — 416 с. — (Спюрк, 1).
Выбраныя артыкулы Другія Саветы: Асаблівасці палітычнага жыцця Ляхавіччыны // Terra Historica. — Мн., 2002. — № 1. — С. 64—77. Беларускамоўныя дакументы ў справаводстве ўніяцкай царквы першай трэці XIX ст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 3. — Мн.: НГАБ, 2005. — С. 66—73. Візіты і інвентары ўніяцкіх храмаў Беларусі як крыніца па гісторыі штодзённасці (паводле матэрыялаў НГАБ) // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 6. — Мн.: БелНДІДАС, 2005. — С. 94—101. Плябанская гаспадарка ўніяцкага святара ў Беларусі ў XVIII ст. // Весці Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — № 5. — Ч. 2. — Мн.: Беларуская навука, 2005. — С. 44—46. Бенефіцыяльныя сваяцкія кланы ўніяцкай царквы на Беларусі ў XVIII — першай трэці XIX стст. // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Львів: Логос, 2006. — С. 365—373. Схаваныя ўніяцкія прыходы Пінскага павета канца XVIII — першай трэці XIX стст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 4 — Мн.: НГАБ, 2006. — С. 117—129. Культ цудатворных абразоў і змаганне з рэшткамі народных вераванняў ва ўніяцкіх парафіях Беларусі XVIII — пач. XIX стст. // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Львів: Логос, 2007. — С. 565—572. Мінская гімназія і дзейнасць парафіяльнай школы ў мястэчку Божына Ігуменскага павета // Знакамітыя мінчане: матэрыялы беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 17 лістапада 2007 г.; materiały Białorusko-Polsiej konf. nauk., Mińsk, 17 listopada 2007 / рэдкал. А. Ф. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Ф. Вялікі і З. Вініцкі. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2007. — С. 199—206. Пратаколы генеральнай візітацыі ўніяцкіх цэркваў Кіеўска-Віленскай епархіі 1680—1682 гг. у фондах НГАБ // Rocznik Instytuty Europy Środkowo-Wschodniej; red. J. Kłoczowski, A. Gil. — Rok (5) 2007. — Lublin. — S. 123—138. Фарміраванне кнігазбораў пры ўніяцкіх цэрквах Беларусі ў XVIII ст. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. ст. — Вып 4 (9). — Мн.: РИВШ, 2007. — С. 81—85. Фрагмент асабістага архіва прафесара Полацкай духоўнай семінарыі Адама Тамковіда // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 7. — Мн.: БелНДІДАС, 2007. — С. 140—150. Метрычныя кнігі ўніяцкіх цэркваў Беларусі XVIII ст.: асаблівасці складання і захаванасці // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. (Мінск, 8 ліпеня 2008 г.) — Мн.: НАРБ, 2008. — С. 94—101. Фарміраванне сваяцкіх саюзаў сярод уніяцкага святарства беларуска-літоўскіх земляў у XVI—XIX ст. // Studia i materiały do dziejów chrześcijaństwa wschodniego w Rzeczypospolitej. — T. 5. — Studia z dziejów i tradycji metropolii kijowskiej XII—XIX wieku. — Red. A. Gil. — Lublin, 2009. — S. 121—136. Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укладальнік А. І. Фядута. — Вып. 2. — Мн.: Лімарыус, 2010. — С. 33—49. Фарміраванне сеткі ўніяцкіх парафій на тэрыторыі «Тураўскай епархіі» ў 1596—1795 гг. // Kościoł unicki w Rzeczypospolitej / Red. W. Walczak. — Białystok, 2010. — S. 93—112.
Крыніцы
Літаратура
Акуловіч, Г. Я. Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч / Г. Я. Акуловіч // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны, 1938—2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]; навук. рэд. Ю. М. Бохан; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мн.: НАРБ, 2008. — 267 с. — С. 154. — ISBN 978-985-6372-55-4.
Спасылкі
Дзяніс Лісейчыкаў: профіль даследчыка на bsu.academia.edu Дзяніс Лісейчыкаў: старонка на сайце pawet.net Дзяніс Лісейчыкаў на мультымедыйным партале Arche.by «IB\HW» Дзяніс Лісейчыкаў і Сяргей Грунтоў. Лекцыя «EPITAPHIUM: пахавальная культура народаў ВКЛ» Госць праграмы «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам — намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзяніс Лісейчыкаў. Як знайсці сваіх продкаў? Дзяніс Лісейчыкаў — «Дзве мужчынскія фігуры»: які сюжэт адлюстраваны на гербе Жыровічаў? Культурная раніца. Дзяніс Лісейчыкаў з кнігай «Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі»
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага