Сцяг акругі Калумбія (Сцяг Вашынгтона, акруга Калумбія, ) — адзін з афіцыйных сімвалаў федэральнай акругі Калумбія, ЗША.
Гісторыя і апісанне Акруга Калумбія не мела ўласнага сцяга аж да 1938 года. Замест яго неафіцыйна выкарыстоўваліся іншыя сцягі, у тым ліку сцяг . У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарлз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе. Выява сцяга яго аўтарства была заснавана на фамільным гербе Джорджа Вашынгтона. 15 кастрычніка 1938 года пастанова аб прыняцці сцяга набыла моц.
У пастанове прыводзіцца апісанне сцяга:
Верхняя белая частка павінна складаць 3/10 вышыні палатна; дзве гарызантальныя палосы павінны быць у 2/10 ад вышыні; белая частка паміж палосамі — 1/10 ад вышыні; ніжняя белая частка — 2/10 ад вышыні. Тры пяціканцовых зоркі павінны мець у папярочніку 2/10 ад вышыні палатна і быць роўнааддаленыя ў гарызантальнай плоскасці палатна.
У 2004 годзе Вексілалагічная Асацыяцыя ЗША правяла сярод сваіх членаў галасаванне, каб выбраць лепшы сцяг сярод 150 гарадоў ЗША. Сцяг акругі Калумбія заняў першае месца.
Гл. таксама Пячатка акругі Калумбія
Сцяг