Хвоя, або Сасна (Pinus) — род вечназялёных дрэваў, радзей кустоў, сямейства хваёвых.

Апісанне Вышыня дрэў 20—50 м, дыяметр ствала да 150 см. Большасць відаў светлалюбныя, хуткарослыя, даўгавечныя (жывуць да 300—500 гадоў), непатрабавальныя да глебы і вільгаці.

Каранёвая сістэма моцна развітая, стрыжнёвая. Ствол прамы, поўнадраўняны. Драўніна смалістая, трывалая, сярэднеўстойлівая да гніення. Крона спярша конусападобная, потым часта становіцца пляскатай ў верхняй частцы. Парасткі падоўжаныя і пакарочаныя. На падоўжаных парастках лісце (ігліца) лускападобнае, бурае, адзінкавае, спіральнае. На пакарочаных парастках лісце жорсткае або мяккае, іголкападобнае, звычайна 2-3‑граннае, зялёнае, часта з шызым налётам, размяшчаецца ў пуках па (1) 2-5 (8) штук; даўжыня ад 3 да 45 см. Ігліца на пакарочаных парастках захоўваецца ад 2 да 12 гадоў, у некаторых відаў да 40 гадоў. Семядольныя і ювенільныя лісты звычайна маюць іншую будову.

Мужчынскія шышкі дробныя (даўжыня 5-15 мм), авальныя або шарападобныя, жаўтаватыя, чырванаватыя або сіняватыя, сабраны ў шчыльныя скопішчы каля асновы прыросту новых маладзенькіх парасткаў. Пылок з двума паветранымі мяшочкамі. Жаночыя шышкі круглявыя або даўгаватыя — ад 3 да 50-65 см у даўжыню (вага да 3,6 кг), маладыя жаночыя шышкі — чырванаватыя, бураватыя або зеленаватыя, адзінкавыя або па 2-5 штук; спелыя шышкі — бурыя, павіслыя або прамыя, спеюць восенню ў год апылення або праз 2-3 гады. Насенныя лускавінкі цалкам зрастаюцца з покрыўнымі. Пасля выспявання ападаюць цалкам (зрэдку рассыпаюцца) ці застаюцца на дрэве некалькі гадоў. У некаторых відаў шышкі доўга застаюцца закрытымі. Насенне дробнае, крылатае або буйное з рэдукаваным крылцам. Размнажаецца хвоя ў асноўным насеннем. У культуры некаторыя віды гібрыдызуюць.

Пашырэнне Найбуйнейшы род хвойных. Шырока распаўсюджаны ў халодных, умераных, субтрапічных і трапічных, часта горных абласцях пераважна Паўночнага паўшар’я — у Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, дзе многія віды з’яўляюцца найважнейшымі лесаўтваральнымі пародамі.

Многія віды малапатрабавальныя да ўрадлівасці і вільготнасці глебы (аддаюць перавагу добра дрэніраванай, нейтральнай або слабакіслай глебе). Святлалюбныя, мароза- і засухаўстойлівыя, адчувальныя да забруджвання, большасць відаў дрэнна пераносяць гарадскія ўмовы. Шырока прымяняюцца ў дэкаратыўным азеляненні і ахоўным лесаразвядзенні.

Адзіны від на Беларусі  — самая распаўсюджаная дрэўная парода ў краіне. Інтрадукавана яшчэ 20 відаў, з іх у садова-паркавай і лясной культуры 10; найбольш вядомыя: , , , , , .

У Паўднёвым паўшар’і да нядаўняга часу рос толькі адзін від гэтага роду — , але і гэты від хвоі захадзіў да поўдня ад экватара толькі на 2°. Аднак у наш час у Паўднёвым паўшар’і з’явіліся штучна пасаджаныя хваёвыя лясы, для стварэння якіх выкарыстоўвалася пераважна . Натуральнае месца распаўсюджання гэтага прыгожага віду — усяго некалькі дзясяткаў гектараў у Каліфорніі і на адным з блізкіх астравоў. Насаджэнне гэтай хвоі пачалося ў пачатку 20 ст. у Аўстраліі і Новай Зеландыі, і цяпер штучныя хваёвыя лясы займаюць тут вялікія плошчы. Некалькі меншую плошчу займаюць штучныя хваёвыя лясы ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары.

Падроды і віды Род налічвае 130 відаўВіды роду Pinus паводле The Plant List. Сістэматыка паміж відамі і родам нестабільная, сваяцкія адносіны паміж відамі і секцыямі яшчэ даследуюцца, розныя крыніцы могуць выкарыстоўваць розныя склады секцый-падсекцый і размеркаванне ў іх відаў. Па адной з апошніх версій унутрыродавай сістэматыкі віды размеркаваны ў два падроды, падзеленых на дзве секцыі кожны, са сваімі падсекцыяміГл. спасылку GRIN у картцы расліны.. Падрод Pinus Секцыя Pinus Pinus

Секцыя

'''Падрод Секцыя

Секцыя

Некаторыя віды:

ПадродСекцыяПадсекцыявідыPinusPinusPinusПераважна прадстаўнікі старога свету, ігліца з парнымі іголкамі: , , , , , , , , , , , , , , , (з Карыбскіх астравоў), , .PinusPinusPinasterУ асноўным міжземнаморскія віды: , , , , , і (из Гималаев).PinusTrifoliaeAttenuataeКаліфарнійскія віды: , , и .PinusTrifoliaeAustralesМексіканскія віды , , , , ; віды з усходу ЗША: , , , ; віды з Карыбскага рэгіёна: , , , , , ; іншыя віды , и , , , , .PinusTrifoliaePonderosaeВіды з захаду ЗША і з Мексікі: , , і дадаткова , , , , , і ; , , , , , , .PinusTrifoliaeContortaeПаўночнаамерыканскія віды: , і комплекс відаў  — .StrobusQuinquefoliaeGerardianaeУсходнеазіяцкія віды: , , .StrobusQuinquefoliaeKrempfianaeУнікальны В’етнамскі від .StrobusQuinquefoliaeStrobusБелыя Паўночнаамерыканскія віды: , , , , ; дадаткова , , ; белыя Усходнеазіяцкія віды: , , , , , , , , , , , і іх Еўрапейскія сваякі і ; дадаткова і .StrobusParryaNelsoniaeУнікальны Мексіканскі від .StrobusParryaBalfourianaeСтаражытныя віды з паўночнага захаду ЗША: , , .StrobusParryaRzedowskiae«Прымітыўныя» віды, групы piñon: , , .StrobusParryaCembroidesПіньёнскія (piñon) віды: , , , , ; и , , , .

Захворванні

Выкарыстанне Арэхаплодныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Група відаў хвоі дае ядомае, часцей бяскрылае насенне. т. зв. кедравыя арэхі. Драўніна выкарыстоўваецца Ў будаўніцве, як паліва, ідзе на вырабы. 3 яе атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, тэрпенцінавы алей, смалу, вар, дзёгаць; з ігліцы — вітамін C, эфірны алей; з насення — кедравы алей. Пасадкі хвоі выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе