Агаро́днікі (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Тулаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1628 годзе ўпамінаецца ў Літоўскім межавым дакуменце пры акрэсліванні граніц маёнтка Тулава. Згадваецца як маёнтак у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць зямяніна Восіпа Васілевіча.

У 1834 годзе вёска ў складзе маёнтка Лужасна. У 1846 годзе 4 двары, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка М. Енькі.

У пачатку XX стагоддзя вёска ў Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 года Агароднікі ў Ягілінскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1936 годзе ў Агароднікі пераселены жыхары вёсак Скуратава, Асінаўка-1, Заходнікі, Жабчына, у 1939 годзе — Волкава, Храноўшчына, Асінаўка-2, Кацярыніна.

У 1941 годзе ў вёсцы 93 двары, 398 жыхароў. З ліпеня 1941 года па чэрвень 1944 года Агароднікі акупіраваны германскімі войскамі. У гады вайны былі знішчаны ўсе 93 двары і 14 мірных жыхароў. Вывезены ў Германію 38 чалавік, вярнуліся 28. На фронце загінулі 20 вяскоўцаў, у партызанах 7.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У 1969 годзе 79 двароў, 188 жыхароў.

Да 7 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Варонаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 27 снежня 1990 года — у склад Бабініцкага сельсавета.

На 1 ліпеня 2003 года 18 двароў, 21 жыхар. Вёска ў складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Эксперыментальная база „Тулава“».

Дэмаграфія Дынаміка насельніцтва:

Літаратура З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 726. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Тулаўскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна