Акця́брская (, ), часам Акцябрскі — аграгарадок, да 2010 года — вёска, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Акцябрскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на поўдзень ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Забалоцінка, на аўтамабільнай дарозе (Віцебск — Орша).

Гісторыя Пабудавана ў 1968—1974 гадах як эксперыментальны пасёлак Цэнтра́льны (Цантра́льны)Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 401).. Потым вядомы як вёска Цэнтральная. 1 сакавіка 1974 года перайменавана ў вёску АкцябрскаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 119-VIII Аб перайменаванні вёскі Цэнтральная Кастрычніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ад 1 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 7 (1417).. Пасля ўзвядзення адміністрацыйнага будынка і пераводу з вёскі Сакольнікі дырэкцыі саўгаса і з вёскі Шапуры выканкама Акцябрскага сельсавета, з 1975 года — цэнтр сельсавета. З 1970 года забудова праводзілася па праекту інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (архітэктары А. Бельскі і М. Іваноў, распрацоўка праекта і забудова адзначаны прэміяй Савета Міністраў СССР у 1976 годзе і двума дыпломамі ВДНГ СССР).

У 1975 годзе адкрыта Віцебская занальная дарожна-кліматычная станцыя, пазней дарожна-доследная.

Насельніцтва На 1 ліпеня 2003 г. 822 двары, 2185 жыхароў.

Эканоміка і грамадства У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Сялюты». Дзейнічае ліцэй № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці, механізаваны двор, лясніцтва, сярэдняя школа (пры школе дзейнічае Музей баявой і працоўнай славы), Дом культуры, АТС, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, участковая бальніца, сталовая, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, дзіцячая школа мастацтваў, 4 магазіны.

У 1978 годзе за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі каля аўтамагістралі Віцебск — Орша на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены помнік-зорка.

Культура Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Літаратура З гісторыі населеных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 726. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна