Кіра Аляксееўна Зварыкіна (, Мікалаеў, Украіна — , Масква) — расійская і беларуская шахматыстка, гросмайстар (1978). Унучатая пляменніца вынаходніка У. К. Зварыкіна. Першая жонка гросмайстра Аляксея Суэціна (да 1961). Заслужаны майстар спорту СССР (1957). З 1953 да 1999 г. жыла ў Мінску, потым пераехала ў Расію, дзе і памерла. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускім тэлебачанні, таксама шахматны аддзел у газеце «Вечерний Минск». Чэмпіёнка Мінска (1956). У 1968—1970 узначальвала федэрацыю шахмат БССР.

Спартыўная кар'ера У 1951, 1953, 1956 гадах была чэмпіёнкай СССР. У 1957 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР. У 1960 годзе прайграла матч на першынство свету Лізавеце Быкавай. У 1963 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР. У 1970, 1973, 1975 гадах была чэмпіёнкай БССР. У 1977 годзе — міжнародны арбітр. У 1978 годзе — міжнародны гросмайстар.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мікалаеве Катэгорыя:Шахматысткі СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры сярод жанчын Катэгорыя:Міжнародныя арбітры па шахматах Катэгорыя:Шахматныя арбітры СССР Катэгорыя:Шахматныя арбітры Беларусі