Дом рамесніка таксама Гданьскі дом, Дом на рынку — помнік архітэктуры барока ў Нясвіжы, узор мураванага жылога дома пачатку XVIII ст.
Гісторыя Будынак ўведзены ў 1721 г. на Рыначнай плошчы горада. Нягледзячы на шырока вядомую назву "Дом рамесніка", пэўна не вядома, хто быў яго ўладальнікам. Думаюць, што гэта быў дастаткова заможны мешчанін. На першым паверсе размяшчаліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі. У XIX ст. з боку двара прыбудавана памяшканне. У 1990-я гг. будынак рэканструяваны пад бібліятэку.
Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцый. Першапачаткова ўваходзіў у ансамбль забудовы Рыначнай плошчы. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным барочным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам, з прамавугольнымі аконнымі праёмамі размешчанымі сіметрычна цэнтральнай восі. У цэнтры фасада галоўны ўваход, над якім размешчаны балкон з ажурнай металічнай літой агароджай. Невялікі арачны праём і дзве маленькія нішы ў завяршэнні фасаднага шчыта аздоблены ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэслены тонкім прафіляваным карнізам. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасада.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Нясвіжа Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нясвіжа Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Нясвіжа ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1721 годзе Катэгорыя:1721 год у Беларусі