thumb|right|Магніт, які левітуе над высокатэмпературным звышправадніком, ахалоджаным вадкім азотам Звышправоднасць — уласцівасць некаторых матэрыялаў валодаць строга нулявым электрычным супраціўленнем пры дасягненні імі тэмпературы ніжэй вызначанага значэння (крытычная тэмпература). Вядомыя некалькі дзясяткаў чыстых элементаў, сплаваў і керамікі, якія пераходзяць у звышправодны стан. Звышправоднасць — квантавая з’ява. Яна характарызуецца таксама эфектам Мейснера, заключаецца ў поўным выцясненні магнітнага поля з аб’ёму звышправадніка. Існаванне гэтага эфекту паказвае, што звышправоднасць не можа быць апісана проста як ідэальная праводнасць у класічным разуменні.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Фізіка нізкіх тэмператур Катэгорыя:Фізіка цвёрдага цела
Катэгорыя:Калектыўныя з’явы ў кандэнсаваных асяроддзях Катэгорыя:Электрычныя з’явы