Савецкая зона акупацыі Германіі () — частка тэрыторыі Германіі, якая ў адпаведнасці з рашэннямі Ялцінскай канферэнцыі адышла пасля Другой сусветнай вайны ў сферу ўплыву СССР і была акупавана савецкімі войскамі.
Для кіравання ёю была створана Савецкая ваенная адміністрацыя ў Германіі.
У адказ на сепаратнае абвяшчэнне на тэрыторыі Трызоніі 23 мая 1949 г. Федэратыўнай Рэспублікі Германія (ФРГ), у савецкай зоне 7 кастрычніка 1949 года была абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР).
Гл. таксама Група савецкіх войскаў у Германіі
Спасылкі
Катэгорыя:Акупацыя Германіі войскамі саюзнікаў Катэгорыя:Германская Дэмакратычная Рэспубліка Катэгорыя:Знешняя палітыка СССР Катэгорыя:Канстытуцыйнае права Германіі