Зераўшан, у вярхоўі Матча — рака ў Таджыкістане і Узбекістане, старажытны прыток Амудар'і.
Геаграфія Выток ракі на Зераўшанскім хрыбце, сілкаванне снягамі і льдамі Зераўшанскага ледавіка. Працякае па тэрыторыі Таджыкістана за 300 км на захад да Панджыканда, перасякаючы мяжу Узбекістана, паварочвае на паўночны захад, стварае унікальны аазіс, у якім размясціўся знакаміты Самарканд. Абрашаючы буйныя засушлівыя тэрыторыі праз Катакурган, цячэ да горада Наваі і паварочвае на паўднёвы захад, а праходзячы Бухару і Каракуль, губляецца ў пустыні, крыху не даходзячы да свайго старажытнага вусця на рацэ Амудар'я.
Каналам Экскіянхор мае сувязь з ракой Кашкадар'я. У ніжнім цячэнні збудаваны Аму-Бухарскі канал, які злучае раку з Куймазарскім вадасховішчам, азёрамі Тудакуль, Дэнгізкуль, збудавана Катакурганскае вадасховішча.
Сярэдні расход вады 162 м³/с: ад 38,3 м³/с у студзені, да 464 м³/с у ліпені.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 V. V. Barthold. Turkestan Down to the Mongol Invasion. London, 1968. Robert Lewis. Early Irrigation in West Turkestan" ''Annals of the Association of American Geographers, vol. 56, 1966, № 3, 467—491. Edgar Knobloch. Beyond the Oxus. London, 1972.
Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Рэкі Узбекістана Катэгорыя:Памежныя рэкі