І́мантс Зі́еданіс, Імант Янавіч Зіеданіс (; ) — латышскі , , лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР (1967). Народны паэт Латвійскай ССР (1977), кавалер ордэна Трох зорак (1995). Таксама (найбольш вядомы ў жанры эпіфаніі).
Біяграфія Нарадзіўся 3 мая 1933 года ў вёсцы Рагацыемс Лапмежцыемскай воласці Латвійскай Рэспублікі.
Скончыў Тукумскую сярэднюю школу (1952), філалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта (1959) і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Інстытуце сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага (1964).
Друкаваўся з 1961 года. Публіцыст, некаторы час займаўся палітыкай. Паводле яго сцэнарных работ на Рыжскай кінастудыі былі зняты два фільмы: «Вей, ветрык!» (1973) і «Хлопчык» (1977). Асобныя вершы Зіеданіса ў перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія».
Быў жанаты з актрысай Тэатра Дайлес Аўсмэ Кантанэ.
Памёр 27 лютага 2013 года ў Рызе. Пахаваны ў Рагацыемсе на вясковых могілках.
Крыніцы
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі Катэгорыя:Народныя паэты Латвійскай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта