Цюле́невыя астравы () — архіпелаг у паўночна-усходняй частцы Каспійскага мора на поўнач ад паўвострава Мангышлак. Уваходзіць у склад Казахстана. Агульная плошча — каля 130 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія Архіпелаг складаецца з 6 астравоў мацерыковага паходжання, якія месцяцца за 12,4 км ад паўночнага ўзбярэжжа паўвострава Мангышлак, за 138,4 км на паўночны захад ад горада Актау, 1715 км на паўднёвы захад ад Астаны і за 1888 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Самы вялікі востраў — Кулалы (68 км²).

Прырода Флора, характэрная для паўпустынь. Шмат птушак, каспійскія цюлені.

Спасылкі Тапаграфічная карта Экспедыцыя на Цюленевыя астравы Таямніца вострава Кулалы Рыбалка на востраве Кулалы

Катэгорыя:Астравы Каспійскага мора Катэгорыя:Астравы Казахстана