Карл Мартэл ці Мартэл Анжуйскі (; ; ,  — , ) — прынц Салерна, спадчыннік неапалітанскага прастола, прэтэндэнт на венгерскі каралеўскі трон. Тытулярны кароль Венгрыі ў 1292—1295 гадах.

Біяграфія Сын Карла II Неапалітанскага (Анжуйскага) і дачкі караля Венгрыі Стэфана (Іштвана) V Марыі Венгерскай.

Яго маці была дачкой венгерскага караля Іштвана V (Стэфана V). Пасля смерці брата, караля Ласла IV Венгерскага (Уладзіслава IV) у 1290 годзе, яна прад’явіла свае правы на трон Венгрыі. Папа Рымскі Мікалай IV, які прэтэндаваў на права прызначаць венгерскіх каралёў, падтрымаў яе кандыдатуру. У 1291 годзе яна была каранавана ў Неапалі, а неўзабаве перадала тытул і правы на прастол Карлу Мартэлу. Ці быў ён каранаваны невядома. Карл Мартэл не адрозніваўся славалюбствам і толькі пад уплывам маці ў 1294 годзе распачаў млявую спробу рэалізаваць свае правы, але падтрымкі венгерскай шляхты не атрымаў, нягледзячы на пастаянныя звады той з кіруючым каралём Венгрыі Андрашам III (Андрэем III). Неўзабаве Карл Мартэл памёр ад чумы ў Неапалі ў 1295 годзе ва ўзросце няпоўных 24 гадоў.

Венгерскую карону змог атрымаць сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288—1342), які заснаваў Анжуйскую дынастыю, што валадарыла ў Венгрыі да 1395 года.

Карл Мартэл быў блізкім знаёмым Дантэ Аліг’еры; пра яго нават ёсць згадванне ў «Боскай камедыі»: паэт сустракае душу памерлага Карла Мартэла ў трэцяй сферы Рая.

Шлюб і дзеці З 8 студзеня 1281 года Карл Мартэл быў жанаты з Клеменцыяй Габсбургскай (1262—1293), дачкой імператара Рудольфа I і Гертруды Хохенберг. У шлюбе нарадзіліся: Карл Роберт (1288—1342) — кароль Венгрыі Беатрыса (1290—1343) — жонка Жана II дафіна В’енскага Клеменцыя (1293—1328) — другая жонка караля Францыі Людовіка X

Спасылкі

Катэгорыя:Анжу-Сіцылійскі дом Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Памерлі ад чумы