Арцём Алякса́ндравіч Радзько́ў (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2013). У цяперашні час працуе трэнерам у расйіскім клубе «Дынама» з Махачкалы.
Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага футбола, хутка апынуўся ў барысаўскім БАТЭ, дзе спачатку гуляў за дубль, потым стаў іграком асновы. У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у падмаскоўныя «Хімкі». Праз год вярнуўся ў барысаўскі клуб.
У верасні 2013 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку».
Па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў БАТЭ і ў снежні 2013 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з турэцкім клубам «Генчлербірлігі». Далучыўся да новага клуба ў студзені 2014 года. У першай палове 2014 года згуляў за каманду 5 матчаў, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. Пазней увогуле выбыў з-за траўмы. Так і не здолеўшы аднавіцца пасля пашкоджання, у 2015 годзе пакінуў «Генчлербірлігі» і пачаў займацца агенцкай дзейнасцю. У чэрвені 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2006—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ера У лютым 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці трэнера юнацкай каманды, а пазней стаў працаваць і ў асноўнай камандзе. У верасні 2019 года ўвайшоў таксама ў трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі.
Пакінуў «Энергетык-БДУ» ў снежні 2019 года. Сярод новых меркаваных месцаў працы называліся брэсцкі «Рух» і магілёўскі «Дняпро», аднак у выніку ў студзені 2020 года спецыяліст вярнуўся ў сталічны клуб. У ліпені 2020 года зноў пакінуў «Энергетык-БДУ».
У кастрычніку 2020 года стаў трэнерам у барысаўскім БАТЭ. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2020 года, а ў студзені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Іслачы». Вывеў «Іслач» у фінал Кубка Беларусі 2020/21, у чэмпіянаце Беларусі 2021 каманда заняла 10-е месца. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам.
У сезоне 2022 пад кіраўніцтвам Радзькова каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на медалі, у выніку заняла пятае месца, што стала паўтарэннем найлепшага выніку ў гісторыі «Іслачы», паказанага раней у 2019 годзе. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач».
У лютым 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб махачкалінскага «Дынама».
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні
Ігравыя Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2010 Чэмпіён Беларусі (6): 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2012 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2010, 2011, 2013 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2007 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (3): 2006, 2007, 2012
Трэнерскія Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Генчлербірлігі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Іслач