Паці Пэйдж (; сапраўднае імя - Клара Эн Фаўлер (); , Клермар - , ) — амерыканская спявачка, зорка эстрады 1950-х гадоў, больш чым за пяць дзесяцігоддзяў творчай дзейнасці прадала ў свеце больш за 100 мільёнаў пласцінак.
Пэйдж падпісала кантракт з Mercury Records ў 1947 годзе і стала першай знакамітай спявачкай гэтага лэйбла, пачаўшы сваё ўзыходжанне ў хіт-парадах з песні «Confess» (1948). Першы вялікі поспех прынёс ёй у 1950 годзе сінгл-бэстсэлер «With My Eyes Wide Open, I'm Dreaming».
У перыяд з 1950 па 1965 Пэйдж выпусціла 14 хітоў-«мільённікаў». Самым знакамітым з іх застаецца «Tennessee Waltz»: запісаны ў 1950 годзе, песня пратрымалася 13 тыдняў на вяршыні спісаў "Білборда" (тады - Billboard's Best-Sellers List), стала адным з бэстсэлераў XX стагоддзя, і - адным з двух афіцыйных гімнаў штата Тэнэсі. На вяршыню амерыканскага хіт-параду падымаліся і тры іншыя яе сінглы пачатку 1950-х гадоў: «All My Love (Bolero)», «I Went to Your Wedding» і «(How Much Is That) Doggie in the Window».
У адрозненне ад многіх папулярных эстрадных выканаўцаў 1950-х гадоў, адцясненне на абочыну зоркамі рок-н-ролу, Паці Пэйдж не здала пазіцый. Узбагаціўшы свой стыль матывамі музыкі кантры, яна працягвала выпускаць хіты і ў 1960-х гадах («Old Cape Cod», «Allegheny Moon», «A Poor Man's Roses (Or a Rich Man's Gold)», «Hush, Hush, Sweet Charlotte »). Сінглы Паці Пэйдж з'яўляліся ў кантры-чартах "Білборда" да 1982 года.
Дыскаграфія
Альбомы 1951 — Folksong Favorites 1954 — And I Thought About You 1954 — Just Patti 1954 — Patti Sings for Romance 1954 — Patti’s Songs 1954 — So Many Memories 1954 — Song Souvenirs 1955 — Christmas with Patti Page 1955 — I’ve Heard That Song Before Mercury 1955 — Indiscretion 1955 — Let’s Get Away from It All 1955 — Patti Page on Camera 1955 — Romance on the Range 1955 — The Waltz Queen 1955 — Three Little Words 1956 — I’ll Remember April 1956 — In the Land of Hi Fi 1956 — Manhattan Tower 1956 — Music for Two in Love 1956 — My Song 1956 — Page 1 1956 — Page 2 1956 — Page 3 1956 — Page 4 1956 — The East Side 1956 — The Voices of Patti Page 1956 — You Go to My Head 1959 — The West Side 1960 — Just a Closer Walk with Thee 1960 — Patti Page Sings and Stars in 'Elmer Gantry''' 1961 — Country & Western Golden Hits 1962 — Go on Home 1962 — Sings Golden Hits of the Boys 1963 — Patti Page on Stage 1963 — Say Wonderful Things 1963 — The Singing Rage 1964 — Blue Dream Street 1964 — The Nearness of You 1965 — Hush, Hush, Sweet Charlotte 1968 — Gentle on My Mind 1970 — Stand by Your Man 1971 — I’d Rather Be Sorry 1993 — Christmas with Patti Page 1998 — Live at Carnegie Hall: The 50th Anniversary Concert 1998 — Allegheny Moon 1998 — Love After Midnight''.
Спасылкі
www.misspattipage.com . — Афіцыйны сайт Паці Пэйдж. www.elvis.com.au . — Інтэрв’ю з Паці Пэйдж.
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»