Белая акацыя, Лжэакацыя, Рабінія псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) — лістападнае дрэва сямейства .

Батанічнае апісанне Вышыня дрэва да 25–30 м, дыяметр ствала да 1,2 м. Крона раскідзістая. Кара шэра-бурая. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складаецца з 7—9 лісточкаў. Кветкі белыя, духмяныя, у паніклых гронках. Плод — струк. Ёсць формы пірамідальная, шарападобная, бескалючкавая.

Пашырэнне

Радзіма — Паўночная Амерыка. Расце ў лісцевых лясах адзіночна ці невялікімі групамі. Натуралізавалася ў Еўразіі, Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі. Інвазіўны від.

На поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі вырошчваецца ў садах і парках як дэкаратыўнае дрэва. Рабінія псеўдаакацыя парушае і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне ЕўропыНа субботниках сажают… опасные растения . З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыіОпределен список наиболее опасных растений .

Крыніцы

Літаратура Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе