Вішня звычайнаяНазва згодна з , ВішэнняДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914. (Prunus cerasus) — драўняная расліна, якую вырошчваюць у садах; від роду падроду Вішня сямейства .
Батанічнае апісанне
Вішня звычайная — невялікае дрэва ці куст, дасягае да 5 м у вышыню, з бліскучай карой шэра-бурага колеру.
Лісце скурыстае, чаргаванае, чарашковае, шырокаэліптычнае, завостранае, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлейшае, дасягае ў даўжыню да 5—6 см.
Кветкі найчасцей белага колеру, сабраныя ў парасоніках па 2—3 кветкі. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць, тычынак 15—20, песцік адзін. Кветкі распускаюцца пасля лісця.
Плод — кісла-салодкая, шарападобная касцянка светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру, да 1 см у дыяметры, пакрытая лупінай, мякаць сакавітая, мясістая, костачка ад мякаці не аддзяляецца.
Экалогія Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Цвіце ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, пладаносіць з другой паловы мая. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы вылучаюцца вялікімі памерамі дрэўФатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с..
Плады вішні звычайнай
Плады вішні звычайнай маюць кісла-салодкі смак. Плады змяшчаюць арганічныя кіслоты (лімонная кіслата, яблычная кіслата, хінная кіслата, бурштынавая кіслата, саліцылавая кіслата).
Плады вішні звычайнай змяшчаюць макраэлементы (калій, кальцый, фосфар, магній), мікраэлементы (медзь, жалеза), а таксама пекцінавыя рэчывы, дубільныя рэчывы, ферменты, антацыяны, цукры (глюкоза, фруктоза), вітаміны А, С, В2, РР, Р, фоліевая кіслата, кумарын.
Выкарыстанне
Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні для стварэння культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і .
Сустракаецца толькі ў культуры; у дзікай прыродзе няма. Некаторыя біёлагі лічаць вішню звычайную вынікам натуральнай гібрыдызацыі з , які ўзнік і шмат разоў паўтараўся ў месцах сумеснага росту матчыных відаў. Думаюць, што натуральнае скрыжоўванне чарэшні і вішні стэпавай адбылося ў Македоніі, але, магчыма, на Паўночным Каўказе і ў ПрыдняпроўіВишня обыкновенная .
Плады вішні спажываюць свежымі. Таксама яны прыдатны для розных відаў перапрацоўкі: з іх гатуюць сокі, кампоты, пладовыя віны, варэнне, джэм, кісялі, жэле; начынку для варэнікаў, пірагоў.
Медыцынскае выкарыстанне
Лекавай сыравінай з’яўляюцца спелыя свежыя плады вішні і высушаны сок дрэва (клей). Вішнёвы сіроп прымяняюць у медыцыне для выпраўлення смаку вадкіх лекавых формаў (настоек, адвараў, мікстур), звычайна складае 1/5—1/10 іх аб’ёму.
У народнай медыцыне вішнёвы сок ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах. Ёсць указанні пра заспакойваючае і супрацьсутаргавае дзеянне водных настояў пладоў вішні. У эмульсіі з насення вішань і адвару з пладаножак выразнае мачагоннае дзеянне, іх рэкамендуюць для лячэння мачакіслых дыятэзаў і захворванняў суставаў. Адвары з галін вішні аказваюць добрае супрацьдыярэйнае дзеянне, іх назначаюць пры хранічных калітах.
Костачкі вішні і яе насенне пры ўжыванні ў вялікай колькасці могуць аказаць атрутнае дзеянне.
Галерэя <p style="font-size: 85%">Агульны выгляд<p style="font-size: 85%"> Лісце<p style="font-size: 85%">Кветкі<p style="font-size: 85%"> Плады
Вішня ў культуры
У літаратуры Ціха трапечуцца лісці зялёныя, З ветрыкам мову вядуць; Вішні, узняўшыся белай каронаю, Быццам дзяўчаты, цвітуць. Якуб Колас. «Майская раніца»''.Якуб Колас. «Майская раніца»
Вобразам вішні ў сваіх вершах карысталіся Яўгенія ЯнішчыцЯ. Янішчыц. «Вішня», Таццяна Дзям'янаваТ. Дзям’янава. «Санет», Максім БагдановічМ. Адамовіч. «Па-над белым пухам вішняў».
Спасылкі
Prunus cerasus L. (Вишня) // ИАС «ООПТ России» Вишня обыкновенная, или садовая — Cerasus vulgaris Mill. Вишня кислая в Энциклопедии декоративных садовых растений
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Сліва Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Ягадныя культуры Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Расліны на марках