thumb|250px|Пячатка Аляксандра Ягелончыка Аляксандр Ягелончык (Ягелон), Аляксандр Казіміравіч (,  — ) — вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.

Характар і выгляд Маскоўская крыніца XVI стагоддзя так апісвае яго партрэт, прывезены Івану III: «А был той князь вельми пиенкный, твары белой, ягод румляных, усок тылко що засеявся». Па натуры Аляксандр быў не ваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вызначаўся адукаванасцю і вялікай любоўю да музыкі.

Унутраная палітыка У 1492 годзе выдаў прывілей, якім абавязаўся прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-радыт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Гэты прывілей развіваў ідэі закладзеныя прывілеем Казіміра (1447), замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы грамадзянскага і крымінальнага права. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ. Былі прыняты таксама заканадаўчыя акты, паводле якіх усе велікакняжацкія маёнткі абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы і вялікія князі не мелі права іх дарыць, аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 годзе ўвёў Радамскую канстытуцыю, якая яшчэ больш пашырыла правы шляхты (вызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль не меў права зацвярджаць іх бяз згоды сенатараў і дэпутатаў). У Статуце (1505) абяцаў за сябе і сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без агульнай згоды сойма.

Замежная палітыка У 1501 годзе абраны і на польскі сталец, аднавіў перапыненую амаль на 10 гадоў персанальную уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Ажаніўся з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Аленай. У выніку паражэння ў войнах з Маскоўскай дзяржавай (1492—1494, 1500—1503) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу Маскоўскай дзяржавы зямель ВКЛ з гарадамі Бранск, Вязьма, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Мцэнск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Сярпейск, Чарнігаў і іншымі. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан Менглі-Гірэй неаднаразова спусташаў Валынь, Галіцыю і Берасцейшчыну.

Ацэнкі На думку літоўскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў літоўскую мовуSteponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31..

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн.1. — Мн., 2004. — С. 229.

Alaksandr // Лаўрэш Леанід. Знаходка пахавання вялікага князя ВКЛ і караля Аляксандра і вялікіх княгінь і каралеў Лізаветы і Барбары ў 1931 г. // Наша слова.pdf № 28 (80), 12 ліпеня 2023. // на pawet.net

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія Катэгорыя:Каралі польскія Катэгорыя:Ягелоны