Бе́седзь, Бесядзь, Бесець — рака ў Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі і Магілёўскай, Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Сажа (басейн Дняпра). Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 28,4 м³/с. Агульнае падзенне 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні .
Назва На думку К. Машынскага (1957), адпаведнік гідроніма Беседзь — назва патока Besidny ў Карпатах. Аснова звязаная з індаеўрапейскім *bhōs-, стараіндыйскім bhāsati «блішчыць», bhāh (bhāsā) «святло, бляск». З ім ён звязваў і назву ракі Бася ў гэтым жа рэгіёнеK. Moszyński. Pierwotny zasiąg języka prasłowiańskiego. Wrocław-Kraków, 1957. S. 191..
Паводле Ю. Покарнага, гэтае *bhō-s- ад карацейшага індаеўрапейскага *bhā- / *bhō- «свяціць, блішчэць, ззяць». У гэтай падгрупе, апроч грэцкіх вытворных, і стараіндыйскія тыпу bhā́saḥ «святло»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 105..
Ул. Тапароў (1962) адпрэчваў, аднак, сувязь з bhōs-, але звязваў з гідронімамі тыпу Бестань, якія гуртаваў з літоўскімі і латышскімі гідронімамі тыпу Best-upis, BestinisВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.. Апошнюю, азёрную, назву Bestinis літоўскі савецкі гідраніміст А. Ванагас, тлумачыў з прыметніка bestinis «капаны», далей да besti «капаць»Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 63..
На думку Л. Калядзінскага, назва ракі Беседзь мае фіна-ўгорскае паходжаннеЛ. Калядзінскі. Археалогія ў прызме геаграфіі // Веды. № 10 (2426), 4 сакавіка 2013 г. С. 5..
А. Рогалеў гідронім Беседзь супастаўляе з гідронімамі Бестань, Бественка, Абеста, Обста, Босця, Бесценка, Беседа і г. д., якія, на ягоны погляд, звязаныя з іранскім об — «вада», «рака» і stāna — «стаянка, стан, месца», «шырокая вобласць»А. Ф. Рогалев. Топонимический словарь Ветковского района Гомельской области. Гомель, 2004. 196 с..
На думку Ул. Ніканава (1966), тапонімы Беседзь і Бяседа (назвы некалькіх рэчак і населеных пунктаў) — старажытнарускія назвы, якія азначалі месцы сходаў, народнага веча (параўн. ў Бельгіі некалькі назваў Мехельн, Малін з тым жа значэннем)В. А. Никонов. Краткий топонимический словарь. Москва, 1966. С. 53..
Паволле В. Жучкевіча (1974), у аснове назвы Беседзь тэрмін бяседа — прырэчны або прыдарожны знак і збудаванне на старых шляхахВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 27..
Агульнае Пачынаецца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім і Веткаўскім раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расійскую мяжу. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачэрскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця.
Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шырыня да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй вусця р. Свінка 1—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1,5 км.
Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжнім цячэнні 30—40 м (на асобных участках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м.
Асноўныя прытокі Справа: Чачавец, Благаўка, Еленка, Сураў, Жадунь, Дзяражня, Алёшня, Палуж, Каўпіта, Азярышчанская, Чарняўка.
Злева: Альшоўка, Жадунька, Войская, Зубр, ручай Машоўка, Пералёўка, Стаўбунка, Студзёнка, Увіч, Сплавень (Трасцянец).
На рацэ Гарадскія пасёлкі: Хоцімск, Красная Гара. Іншае: Белая Дуброва, Веткаўскі батанічны заказнік.
У мастацтве Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў напісаў верш «Мая Беседзь».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Веткаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці