Ракіта, Чырвоная вярба, Вярба вастралістая, ШалюгаНазва Вярба вастралістая згодна з (Salix acutifolia) — лістападнае дрэва ці вялікі куст роду вярба сямейства вярбовых.
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 10—12 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія, чырвона-бурыя або ярка-чырвоныя з шызым налётам. Лісце вузкаланцэтнае, па краі залозіста-пілаватае, зверху бліскучае, знізу шаравата-зеленаватае. Кветкі ў каташках, плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашырана ва Усходняй Еўропе (на Беларусі пераважна на поўдні), Заходнім Казахстне, Перадкаўказзі. Расце на незадзернаваных пясках, утварае зараснікі на берагах рэк і азёр. Цвіце ў красавіку.
Таксанамія Від Ракіта ўваходзіць у род семейства парадку .
Значэнне і выкарыстанне Ракіта хутка расце, непатрабавальная да глебы. Насаджэнні з ракіты выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, адхонаў. Ракіты вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як дубільнік.
Крыніцы
Спасылкі Ива // Энцыклапедыя Кругасвет
Катэгорыя:Вярба Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны