Чарнаклён, Клён татарскі, Няклён (Acer tataricum) — куст ці невялікае дрэва роду клён сямейства Сапіндавыя.

Батанічнае апісанне

Вышыня расліны да 6-10 м. Кара гладкая, цёмна-шэрая, амаль чорная (адсюль назва). Маладыя парасткі чырванавата-бурыя, апушаныя. Лісце суцэльнае, прадаўгавата-яйцападобнае, завостранае, каля асновы выемчатае, па краі двойчыпілаватае, часта з адным-двума больш буйнымі зубцамі, па жылках валасістае. Кветкі белыя ці зеленавата-белыя, духмяныя, у шчыткападобным мяцёлчатым суквецці. Плод — ярка-чырвоная двухкрылка.

Марозаўстойлівая і ценевынослівая расліна. Да ўрадлівасці глебы малапатрабавальны. Цвіце ў красавіку-маі. Размнажаецца насеннем, парасткамі і каранёвымі атожылкамі.

Пашырэнне

Пашыраны на паўднёвым усходзе Заходняй Еўропы, на Балканскім паўвостраве, поўначы Ірана і Турцыі, на Каўказе, поўдні еўрапейскай часткі Расіі. На Беларусі астраўныя месцазнаходжанні дзікарослага чарнаклёну трапляюцца ў асноўным на поўдні, у культуры вядомы на ўсёй тэрыторыі. Расце адзінкавымі экзэмплярамі і невялікімі групамі ў падлеску і на ўзлесках мяшаных і шыракалістых лясоў.

Таксанамія Від Чарнаклён ўваходзіць у род сямейства .

Значэнне Часам вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, для стварэння ўзлескаў і жывых агароджаў, у полеахоўных лесаразвядзенні. Добры меданос.

Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай і такарнай справе. З лісця атрымліваюць чорную фарбу, з кары — танін.

Галерэя пылку

Літаратура

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Клён Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе