Яблыня (Malus) — род дрэвавых кветкавых раслін сямейства ружавых.

Апісанне

Лістападныя кусты, часцей пладовыя дрэвы вышынёй да 20 м з моцнагалінастай каранёвай сістэмай і звычайна раскідзістай кронай. Лісце чараньковае, чаргаванае, суцэльнае або лопасцевае, голае ці апушанае. Кветкі пераважна ружовыя, двухполыя ў паўпарасоніках або шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць, у большасці відаў ядомы. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітаміны С і В, пекціны.

Пашырэнне Адрозніваецца больш за 70 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Паўночнага паўшар’я, пераважна ў Сярэдняй і Усходняй Азіі. У Беларусі ў дзікай прыродзе расце 3 віды: , і Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил., вырошчваецца — 6. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах, трапляюцца адзіночка, невялкімі групамі ці гаямі.

Віды Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 62 віда:

Яшчэ больш 200 відавых назваў гэтага роду (у тым ліку, да прыкладу, ) маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць, што адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў або іх трэба звесці ў сінаніміку іншых таксонаў сінаніміку .

Раней часам таксама вылучалі від .

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Драўніна з чырванавата-белай абалонай і светла-бурым ядром, шчыльная, трывалая, выкарыстоўваецца на такарныя і сталярныя вырабы. Кара дае фарбу для тканін. Плады спажываюцца ў ежу, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці. Яблыкі — адна з найбольш багатых крыніц пекцінавых рэчываў, здольных звязваць і выводзіць з арганізма чалавека злучэнні цяжкіх і радыеактыўных металаў.

Найбольшае гаспадарчае значэнне мае  — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спецыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі.

Хваробы

Яблыні пашкоджваюцца прыроднымі фактарамі (сонца, мароз) і шырокім спектрам патагенаў (вірусы, грыбы, паразіты і г. д.)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Расліны ў Бібліі