Сафія Валадараўна (каля 1140 — ) — княжна менская, каралева дацкая.

Біяграфія Паходжанне княжны было дыскусійным, цяпер традыцыйна лічаць, што Сафія — дачка менскага князя Валадара Глебавіча і Рыксы, дачкі польскага князя Баляслава Крывавустага. Нарадзілася паміж вясной 1142 і вераснем 1145 года, месца нараджэння невядома. Неўзабаве шлюб Валадара і Рыксы з невядомых прычын распаўся. Пасля гэтага Рыкса з Сафіяй пакінула Русь, магчыма, вярнулася ў Польшчу. Прынамсі да 1150 года Рыкса трэці раз выйшла замуж за шведскага караля Сверкера, Сафія тым часам была з ёю ў Швецыі.

Сына Рыксы з першага шлюбу — Кнуда Мангнусана, яшчэ ў 1146 годзе абралі каралём Даніі. Аднак, за каралёўскую ўладу ў Даніі з 1131 года трывала . У 1153 годзе Кнуд быў разбіты адным з супернікаў — Свенам, і вымушаны быў уцячы з Даніі. Пры падтрымцы шведскага караля Сверкера і сваёй маці Рыксы, Кнуд з выгнання вёў перамовы пра саюз з адным са сваіх супернікаў — Вальдэмарам. На мяжы 1153—1154 гадоў Кнуд і Вальдэмар дамовіліся і замацавалі пагадненне заручынамі аднаўтробнай сястры Кнуда — Сафіі, з Вальдэмарам. Пасагам Сафіі была 1/3 частка дацкіх уладанняў Кнуда. Заручыны адбыліся недзе вясной 1154 года, летам 1154 года Вальдэмар і Кнуд былі абвешчаны каралямі ў Вібаргу. Тым часам Сафія была непаўнагадовай, шлюб мусіў адбыцца калі яна дасягне пэўнага, не названага ў крыніцах, узросту, да гэтага часу дзяўчынку аддавалі на выхаванне арыстакратцы Болдылі.

У 1157 годзе, усе тры супернікі за каралеўскую ўладу ў Даніі — Вальдэмар, Кнуд і Свен — сустрэліся і дамовіліся Роскіле, але адразу пасля гэтага людзі Свена забілі Кнуда і паранілі Вальдэмара. Вальдэмар уратаваўся і недзе летам-вераснем у 1157 года ўзяў шлюб з Сафіяй у Вібаргу, запісы пра гэта ёсць у крыніцах мяжы XII—XIII ст. — «Дзеях данаў» Саксона Граматыка і «Славянскай хроніцы» Арнольда з Любека. У кастрычніку 1157 годзе Свен загінуў у бітве, а Вальдэмар стаў адзінаўладным дацкім каралём.

Сафія актыўна брала ўдзел у грамадскім жыцці Даніі. Мела двух сыноў і шэсць дачок. Аўдавела ў 1182 годзе.

У 1184 годзе выйшла замуж за Людвіга III, ландграфа цюрынгскага, аднак у 1190 годзе развялася з ім і вярнулася ў Данію. Палітычны кантэкст шлюбу, як і сувязі полацка-менскіх князёў праз Сафію з дынастыямі герцагаў Браўншвейгскіх і ландграфаў Цюрынгскіх, не вывучаныНазаренко А. В. Русско-немецкие связи домонгольского времени (IX — середина XIII в.): Состояние проблемы и перспективы дальнейших исследований // Из истории русской культуры. Т. II. (Киевская и Московская Русь). — М.: ЯСК, 2002. — ISBN 5-7859-0142-0. — С. 56, прим. 7. Пахавана побач Вальдэмара I у каралеўскай пахавальні Рынгстэда.

У гістарыяграфіі Летапісы Сафію не згадваць, яна вядома толькі з заходніх крыніц — сачынення Саксона ГраматыкаSaxo. Lib. XIV. Cap. XIX. P. 408;, «Сагі пра Кнютлінгаў»Knýtl. Bls. 242;, «Генеалогіі дацкіх каралёў»SmHD. Bd. I. P. 184, 185;, «Агляду саг пра дацкіх канунгаў»Ágr. Dan. Bls. 334;, зводу саг «Прыгожая скура»Fask. Bls. 300;, дацкіх аналаўSRD. Bd. I. P. 340;. Некаторыя скандынаўскія крыніцы даюць яе імя скажона — Суфія, Сіфія.

Гіпотэзу пра паходжанне Сафіі ад Валадара Глебавіча прапанаваў Петэр Мунк у 1850 годзе, найболей аргументавана яе давёў Ярл ГаленGallén J. Vem var Valdemar den stores drottning Sofia? // Historisk Tidskrift för Finland. 1976. Årg. 61.. Мікалай БаўмгартэнБаумгартен Н. А. София Русская, королева датская, а затем ландграфиня тюрингенская // Seminarium Kondakovianum. Prague. T.4, 1931. — C. 95—104; Baumgarten N. Généalogies et mariages… Table V, № 45. і Уладзімір ПашутаПашуто В. Т. Внешняя политика…. C. 421, генеалогич. табл. 2, № 17. меркавалі, што Сафія дачка Уладзіміра Усеваладавіча, але ў такім выпадку трэба дапусціць, што Вальдэмар узяў шлюб з родзічкай у пятай ступені сваяцтва («пляменніцай», паводле Аляксандра Назарэнкі). Падрабязны агляд пунктаў гледжання на паходжанне Сафіі змешчаны ў працах Таццяны ДжаксанДжаксон Т. Н. Исландские королевские саги как источник по истории Древней Руси и ее соседей: X—XIII вв. // ДГ, 1988—1989. — М., 1991. — C. 163; Джаксон Т. Н. Исландские королевские саги о Восточной Европе (середина XI — середина XIII в.). — М., 2000. — С. 180—181..

Ёсць два пазнейшыя партрэты Сафіі (1580, 1757).

У Беларусі асоба дацкай каралевы Сафіі стала шырока вядомай пасля публікацыі «Нашай Нівай» у 2005 годзе артыкула доктара гісторыі Андрэя Катлярчука «Соф’я Валадароўна, каралева Даніі».

У літаратуры У 2015 годзе выйшаў гістарычны раман Біргітэ Хамер.

Birgitte Hammer Sophia — den glemte dronning. — Juli 2015. — 368 s. — ISBN 978-87-93328-30-3 (P-bog), ISBN 978-87-93366-18-3 (E-bog)

Дзеці Кнут VI Вальдэмар II Хелена Рыкса Сафія Маргарэт Марыя Інгеборга

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Князі менскія Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Імігравалі ў Данію з Беларусі