Дру́йка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дзвіны.
Даўжыня ракі 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Назва Паводле А. Ванагаса, назва Друя, а таксама назвы літоўскіх і прускіх рэк Dreverna, Drawanta, Drawing, Druve звязаныя са стараіндыйскім draváh «бег, цячэнне; вадкасць», drávati «бяжыць», а таксама і з іншымі індаеўрапейскімі гідронімамі падобнага кораняA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90-92.. Ванагас спасылаўся на Х. Краэ, які, згадваючы назву Друі, таксама згадваў гэтае drávati, drutáh «спяшаючыся», а далей вёў да агульнага індаеўрапейскага *dreu- / *dru- «бегчы, спяшацца»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55. З тым жа стараіндыйскім drávati «бяжыць, спяшаецца, расцякаецца», авестыйскім drav- «бегчы» назву Друі звязваў і К. МашынскіK. Moszyński. Pierwotny zasiąg języka prasłowiańskiego. Wrocław-Kraków, 1957. S. 194..
Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага *drā-, *dreu- «бегчы, ступаць», сапраўды, такія еўрапейскія гідронімы, як Drava, Dravanti, Drewenz, Durance, Дрывяты (ад літоўскага *Druvintas) і інш.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204-205.. З той жа індаеўрапейскай асновай dru «цячы» (якая, у прыватнасці, на кельцкім абшары, дзе таксама сустракаецца аснова dur «вада») назву Друі звязваў Ю. СташэўскіJ. Staszewski. Słownik geograficzny: pochodzenie i znaczenie nazw geograficznych. Gdynia, 1948. S. 81.. Напрамую з кельцкім dru- «цячы» звязваў Друю А. ШахматаўA. Schachmatov. Zu den ältesten slavisch-keltischen Beziehungen // Archiv für Slavische Philologie. Berlin, 1912. Т. 33. S. 79.. Даследчык назваў, у прыватнасці, Віцебскай і Наўгародскай губерняў Ю. Трусман меркаваў, што назва паходзіць ад фінскага töyrä «вялікі ўзгорак, круча, абрыў»Ю. Ю. Трусман. Этимология местных названий Витебской губернии. Ревель, 1897. С. 95.. Фінскі кірунак вытлумачэння назвы Друя падтрымлівала і Р. Аўчыннікава (звязвала з фіна-угорскім тур «возера» і ойя, оя «ручай, рэчка»)Р. І. Аўчыннікава. Тапанімія сярэдняга цячэння р. Заходняя Дзвіна // Чэрскі Іван Дзяменцьевіч (да 160-годдзя з дня нараджэння). Вып. 1. Мінск, 2005. С. 33-34..
Гідраграфія Выцякае з возера Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш, Друйка і Недрава. Вусце каля Друя. Азёры займаюць 13 % вадазбору (Гл. падр.: Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргі да 1,7 км. Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй аграгарадка Друйск 6—8 м.
Асноўныя прытокі: Плесавіца, Плода (справа).
На рацэ На рацэ аграгарадкі Друйск, Друя; збудавана Браслаўская ГЭС.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Ліст карты N-35-019. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна