Бяроза папяровая (Betula papyrifera) — лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.

Назва

Назва бярозы звязана з выкарыстаннем яе кары індзейцамі ў якасці матэрыялу для пісьма.

Іншыя назвы віда: бяроза канойская, бяроза амерыканская белая.

Батанічнае апісанне

Лістападнае дрэва да 20 м (зрэдку — да 35 м) вышынёй і да 80 см дыяметрам. У дарослых дрэў кара белая, больш яркая, чым у астатніх відаў бяроз, адслойваецца тонкімі пласцінкамі. Лісты авальныя, па краях двойчызубчастыя. Кветкі ў доўгіх, звіслых каташках, плады дробныя, з крыльцамі, выспяваюць да канца лета.

Арэал і экалогія

Бяроза папяровая — піянер засялення. Ёй патрэбна ўрадлівая глеба і шмат сонца.

Распаўсюджана ў ЗША і Канадзе. Інтрадукавана на Беларусі.

Таксанамія Від Бяроза папяровая ўваходзіць у род падсямейства сямейства парадку .

Спасылкі

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі