Я́вар, Клён ілжэплатанавы (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
Назва
У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Ствол прамы, з цёмна-шэрай карой. Маладыя парасткі жаўтавата-зялёрыя або буравата-шэрыя. Лісце буйное, пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае, даўжынёй да 17 см, знізу шыпаватае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Пашырэнне Радзіма явара — Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Святлолюбівы і засухаўстойлівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы.
Каштоўнае паркавае дрэва, дэкаратыўнае кветкамі і буйным лісцем, выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісцем. Добры меданос. На Беларусі расце ў садах і парках паўднёвых абласцей, цвіце ў маі — пачатку чэрвеня.
Размнажаецца насеннем, парасткамі ад пня, акуліроўкай.
Таксанамія Від Явар ўваходзіць у род сямейства .
Галерэя пылку
Крыніцы
Літаратура
Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. — Мінск: Беларуская навука, 2001.
Спасылкі
Acer pseudoplatanus L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Клён Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе