Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт () у Дэлфце, Нідэрланды — найстарэйшы (заснаваны ў 1842 годзе) і найбуйнейшы тэхнічны ўніверсітэт у Нідэрландах, які налічвае больш за 16 000 студэнтаў і 2600 навуковых супрацоўнікаў (уключаючы 200 прафесараў). Уваходзіць у аб’яднанне IDEA League (асацыяцыя пяці тэхнічных ВНУ Еўропы)IDEA League.

Факультэты Дэлфцкі тэхнічны ўніверсітэт складаецца з васьмі факультэтаўTU Delft: Faculties Faculteiten TU Delft : Механікі, марской інжынерыі і матэрыялазнаўства Архітэктурнага Грамадзянскага будаўніцтва і навук пра Зямлю Электратэхнікі, матэматыкі і інфарматыкі Прамысловага праектавання Аэракасмічнага Тэхнікі, кіравання і менеджменту Прыкладных навук

Знакамітыя выпускнікі Якаб Хендрык Вант-Гоф — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1901) Фелікс Венінг-Мейнес — геафізік і геадэзіст (1910) Іерун ван дэр Веер — CEO канцэрна Shell Сімон ван дэр Мер — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1984) Прынц Фрызо Аранска-Насаускі (1994) Якаб Берэнд Бакема — архітэктар мадэрнізму. Герт Хофстэдэ — сацыёлаг. Герман Занстра — астраном.

Спасылкі

Інтэрнэт-сайт Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта (на англійскай мове)

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Нідэрландаў Катэгорыя:Дэлфт