Чытунгвіза () — горад у Зімбабвэ, размешчаны ў правінцыі Усходні Машоналенд.
Гісторыя Паселішча Чытунгвіза было сфарміравана ў 1978 годзе з трох пасёлкаў: Секэ, Зенгеза і Сэйнт-Мэрыс. У 1981 годзе паселішча атрымала статус горада. Чытунгвіза з'яўляецца гарадскім цэнтрам у Зімбабвэ, які найбольш дынамічна развіваецца. Чытунгвіза размешчана недалёка ад Харарэ, многія людзі ездзяць у сталіцу на працу.
Катэгорыя:Гарады Зімбабвэ