Шона — мова банту, родная мова народа шона. Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зімбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбеле і англійскай — афіцыйная мова Зімбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80% насельніцтва Зімбабвэ (даныя SIL International, 1989). Па апошніх дадзеных Ethnologue, усяго носьбітаў розных дыялектаў шона каля 10 млн.
Шона мае пісьмовую традыцыю: першыя спробы стандартызацыі адносяцца да пачатку XX стагоддзя, а сучасная арфаграфія была замацавана ў 1950-я гады. Першы раман на шона - «Феса» Саламона Мутсвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучанне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шона, слоўнікі (галоўным чынам шона-англійскія). Літаратурная шона заснавана на дыялектах каранга (правінцыя Масвінга) і зезуру (цэнтр і поўнач краіны), аднак па закону ўсе дыялекты роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.
Літаратура Fortune, G. (1955) An Analytical Grammar of Shona London: Longmans Green. Brauner, Sigmund (1995) A grammatical sketch of Shona : including historical notes. Köln: Rüdiger Koppe. Carter, Hazel (1986) Kuverenga Chishóna : an introductory Shona reader with grammatical sketch (2nd edition). London: SOAS.
Спасылкі
Шона ў Ethnologue Невялікі шона-англійскі слоўнік Кароткія звесткі пра граматыку, размоўнік
Катэгорыя:Мовы банту Катэгорыя:Мовы Батсваны Катэгорыя:Мовы Зімбабвэ