Анатоль Іванавіч Зінчанка (нар. , пасёлак Шчаглоўка, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Доктар біялагічных навук (1993 г.). Навуковыя працы па трансфармацыі нуклеінавых кіслот і іх кампанентаў ферментамі мікраарганізмаў, заканамернасцях біясінтэзу і інш.

Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Хіміка-энзіматычная мадыфікацыя кампанентаў нуклеінавых кіслот і біяхімічнае мадэліраванне як навукова-практычная аснова пошуку, стварэння і вытворчасці супрацьвірусных і супрацьпухлінных лекавых сродкаў»

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Біёлагі Беларусі