Антыкамінтэрнаўскі пакт (, Японска-нямецкае пагадненне па абароне ад камунізму, дата заключэння — 25 лістапада 1936 г. Месца заключэння — Берлін) — міжнародны дагавор (пакт) заключаны паміж Германіяй і Японіяй, які стварыў двухбаковы блок гэтых дзяржаў, накіраваны супраць краін 3-га Камуністычнага Інтэрнацыянала (Камінтэрна, адкуль, уласна, і назва пакта) з мэтай не дапусціць далейшае распаўсюджванне камуністычнай ідэалогіі ў свеце.
Гісторыя У лістападзе 1937 года да Антыкамінтэрнаўскага пакта ў асобе Беніта Мусаліні далучылася Італія. А пазней — яшчэ шэраг дзяржаў, у якіх да ўлады прыйшлі ўрады, што падзялялі ідэалогію гітлераўскага нацызму і італьянскага фашызму, або ўрады, што вельмі адмоўна адносяцца да СССР і камунізму ў цэлым. У 1939—1940 гг. пераўтвораны ў адкрыты ваенны саюз, падмацаваны ў далейшым двухбаковым «Стальным пактам» 1939 годзе Германіі і Італіі і агульным для краін-удзельнікаў Берлінскім пактам 1940 года.
24 лютага 1939 года да пакта далучыліся Венгрыя і Маньчжоу-го.
26 сакавіка 1939 года ва ўмовах грамадзянскай вайны і пад ціскам Германіі Антыкамінтэрнаўскі пакт падпісаў урад генерала Франка.
25 лістапада 1941 года Антыкамінтэрнаўскі пакт быў падоўжаны на 5 гадоў, тады ж да яго далучыліся Фінляндыя, Румынія, Балгарыя, а таксама марыянеткавыя ўрады, што існавалі на акупаваных немцамі тэрыторыях Харватыі, Даніі, Славакіі, і ўтворанае японцамі на акупаванай імі часткі Кітая урад Ван Цзін-вэя.
Катэгорыя:Дагаворы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Балгарыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Венгрыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Даніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Іспаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Трэцяга рэйха Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Фінляндыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Японіі Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:Камуністычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Антыкамунізм Катэгорыя:1936 год у Берліне